wd wp Пошук:

Лакаматыў

Паравоз Су-250-64

Лакаматыў (фр.: locomotive ад лац.: loco moveo — зрушваю з месца) — самаходная цягавая машына для перамяшчэння па рэйкавым пуці цягнікоў або асобных вагонаў; частка чыгуначнага рухомага саставу.

Гісторыя

Першыя паспяховыя мадэлі лакаматываў былі пабудаваны корнскім вынаходнікам Рычардам Трэвітыкам. У 1804 годзе яго паравы лакаматыў працягнуў састаў па пуцях металургічнай фабрыкі Пенідарэн, што каля Мартыр Тыдфіл ва Уэльсе. Пры гэтым, хоць лакаматыў працягнуў па пуцях 10 тон жалеза і 70 пасажыраў у пяці вагонах на 14 км, гэта стала вялікай нагрузкай для формаў рэек, якія выкарыстоўваліся ў той час. Лакаматыў зрабіў толькі тры паездкі. Трэвітык пасля гэтай спробы стварыў яшчэ некалькі лакаматываў, адзін з якіх выкарыстоўваўся на шахтах у Тынсадзе на поўначы Англіі, дзе быў убачаны маладым Джорджам Стэфенсанам.[1]

Першым паспяховым лакаматывам на паравай цязе быў лакаматыў для зубчастай чыгункі Мэцью Мюрэя «Salamanca», пабудаваны для вузкакалейнай Middleton Railway у 1812 годзе. Пасля ў 1813 годзе Крыстаферам Блэкетам і Уільямам Хедлі для «Wylam Colliery Railway» быў пабудаваны «Пыхкаючы Білі» (англ.: Puffing Billy). Цяпер гэты лакаматыў знаходзіцца ў Музеі навукі ў Лондане і з’яўляецца найстарэшым цягніком у свеце.[2]

Класіфікацыя лакаматываў

Па тыпу энергетычнай устаноўкі

Па тыпу энергетычнай устаноўкі лакаматывы падзяляюць на:

Па роду службы

Па роду службы лакаматывы падпадзяляюць на грузавыя, пасажырскія і манеўровыя.

Літаратура

Зноскі

  1. Hamilton Ellis. The Pictorial Encyclopedia of Railways. — The Hamlyn Publishing Group. — С. 12. (англ.)
  2. Hamilton Ellis. The Pictorial Encyclopedia of Railways. — The Hamlyn Publishing Group. — С. 20–22. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рухомы састаў чыгунак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лакаматывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара