wd wp Пошук:

Бенін

Бені́н (фр.: Bénin), Рэспу́бліка Бені́н (фр.: République du Bénin) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мае выхад да заліву Бенін Гвінейскага заліва. На поўначы мяжуе з Буркіна-Фасо і Нігерам, на ўсходзе — з Нігерыяй, на захадзе — з Тога. Сталіца. г. Порта-Нова — афіцыйная сталіца, дзе працуе парламент краіны. Рэзідэнцыі прэзідэнта і ўраду находзяцца ў г. Катану — эканамічным і палітычным цэнтры краіны. Грашовая адзінка — франк КФА, абменны курс: 1 долар ЗША = 480 франкам КФА (май 2008). Афіцыйная мова — французская. Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку — на 1 гадзіну. Святочныя і непрацоўныя дні — 1 студзеня, 1 мая, 1 чэрвеня, 1 жніўня, 25 снежня, мусульманскія і каталіцкія святы. Прэзідэнт — Яі Боні, міністр замежных спраў — Муса Аканла.

Клімат на поўдні краіны — экватарыяльны, з высокай вільготнасцю, у паўночнай зоне — трапічны.

Па прыбыцці ў краіну неабходна звязацца з консульскай установай сваёй краіны, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам палітычнага, крымінальнага становішча.

Эканоміка

Грашовая адзінка — франк КФА. Увоз і вываз замежнай валюты, як правіла, не абмежаваны. Увоз буйнай сумы ў валюце рэкамендуецца дэклараваць для наступнага бесперашкоднага вывазу яе з краіны (вываз любой замежнай валюты — па дэкларацыі). Абмен замежнай валюты на франкі КФА рабіцца ў бенінскіх банках. Абменныя пункты маюцца таксама ў залах прылёту і вылету аэрапорта г. Катану.

Транзітная сувязь — праз Францыю. Рэгулярныя рэйсы з Парыжа здзяйсняюцца авіякампаніяй «Эр Франс».

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Франкамоўныя краіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бенін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара