wd wp Пошук:

Бабруйскаграмаш

«Бабруйскаграмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1974 года ў якасці «Бабруйскага завода раскідвальнікаў угнаенняў» (Магілёўская вобласць).

На 2021 год прадпрыемства выпускала звыш 150 найменняў навясных і паўпрычэпных сельскагаспадарчых машын і было найбольшым іх вытворцам ва Усходняй Еўропе. Звыш паловы вырабаў пастаўлялі ў Расію. Рэшту замежных паставак штогод накіроўвалі пераважна ў Казахстан і Егіпет, а таксама ў такія краіны Еўропы, як Украіна, Славакія, Фінляндыя, Чэхія і Швецыя. Агулам сельгасмашыны прадавалі ў 50 краінах, у тым ліку Заходняга паўшар’я[6]. У склад холдынгу «Бабруйскаграмаш» уваходзілі філіял «Бераснеўскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў» (Баравіца, Кіраўскі раён) і 5 машынабудаўнічых ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Оршааграпраммаш» (Віцебская вобласць), «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» (Мінская вобласць), «НДІбудаўталінія» (Магілёў) і «Брэсцкі электрамеханічны завод»[7]. Прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасцей, у тым ліку ў Казахстане, Расіі і Таджыкістане[8].

Вытворчасць

На 2021 год плошча завода «Бабруйскаграмаш» складала 60 гектараў. З іх 29 га прыпадала на будынкі, у тым ліку 16,8 га — на вытворчыя, 3,8 га — на побытава-кіраўнічыя і 1,1 га на склады. Прадпрыемства налічвала 1972 прылады абсталявання і 5 вытворчасцей:

Вырабы

Раскідвальнік арганічных угнаенняў «МЖТ-11» (2018 год)

На 2021 год «Бабруйскаграмаш» выпускаў 247 узораў тэхнікі, з іх 88 дапаможнай:

Збытавая сетка

Размеркавальнік мінеральных угнаенняў «РУ-8» на выставе «Белагра-2019»

На 2021 год «Бабруйскаграмаш» меў 56 дылераў у 45 краінах:

Збыт праз пазыку ў Беларусі фінансавалі «Белаграпрамбанк» і «Беларусбанк», а праз лізінг — «Прамагралізінг». Пры пастаўцы за мяжу збыт фінансавалі «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і «Прамагралізінг», а ў Казахстане і Украіне дадаткова — «Казаграфінанс» і «Укргазбанк»[20]. Гарантыйны тэрмін выкарыстання тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Беларусі складаў 2 гады, а за мяжой — 1 год. На прадпрыемстве дзейнічала 5 выязных брыгад, якія аднаўлялі тэхніку ў Магілёўскай вобласці. У астатніх 5 абласцях Беларусі тэхніку абслугоўвалі 15 тэхнічных цэнтраў: 1) 3 у Брэсцкай — Бяроза, Жабінка і Пінск; 2) 4 у Віцебскай — Віцебск, Орша, Глыбокае і Полацк; 3) 1 у Гродзенскай — Іўе; 4) 3 у Гомельскай — Гомель, Петрыкаў і Шацілавічы; 5) 4 у Мінскай — Барысаў, Любань, Фаніпаль (Койданаўскі раён) і Юбілейны пасёлак (Мінскі раён). За мяжой такія тэхнічныя цэнтры працавалі ў 14 краінах:

Гісторыя

БССР

23 верасня 1974 года Міністэрства машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР ухваліла Указ № 166 аб стварэнні «Бабруйскага завода раскідвальнікаў угнаенняў» (Беларуская ССР). Прадпрыемства налічвала 988 супрацоўнікаў. У верасні 1975 года выпусцілі першыя 11 доследных узораў раскідвальнікаў вадкіх арганічных угнаенняў “РЖТ-8. Да канца 1975 года выпусцілі 250 такіх раскідвальнікаў. У 1981 годзе дасягнулі праектнай магутнасці завода ў 26 000 машын. Спачатку выпускалі 4 узоры раскідвальнікаў арганічных угнаенняў: «РЖТ-8» для вадкіх грузападымальнасцю 8 тон, «ПРТ-10» на 10 тон, «РЖТ-16» для вадкіх падымальнасцю 16 тон і «ПРТ-16» на 16 тон.

У снежні 1982 года раскідвальнік «ПРТ-10» атрымаў Дзяржаўны знак якасці, бо вызначаў дозу ўнясення ўгнаення ў глебу. У складзе прадпрыемства стварылі Дзяржаўнае спецыялізаванае праектна-канструктарскае тэхналагічнае бюро (ДСПКТБ). На заводзе ўкаранілі плазменную рэзку дэталяў і гарачую накатку зубцоў зорак, аўтазварку пад своем флюсу і аўтацынкаванне, афарбоўку струменевым аблівам і апрацоўку станкамі дэталяў хадавой сістэмы на лініі. Таксама ўвялі лініі штампоўкі ланжэронаў, выраб днішчаў і бартоў машын. Абнавілі лінію абечкаў машын, канвеер зборкі балансіраў і аўтаматычную лінію афарбоўкі бартоў і рам.

Незалежная Беларусь

У 1991 годзе пачалі распрацоўку кормазагатовачных машын. Спачатку асвоілі вытворчасць рулонных прэс-падборшчыкаў «ПРФ». У серыйную вытворчасць запусцілі «ПРФ-110», «ПРФ-145» і «ПРФ-180». Пазней запусцілі вытворчасць перавозчыкаў рулонаў «ТР-Ф-5» і размотчыкаў-раздатчыкаў грубых кармоў «РГ-1». Урэшце пачалі выраб 4-ротарных дыскавых касілак «КДН-210», грубляў-варашылак «ГВР-630» і кормараздатчыкаў «КРФ-10». Пасля 2000 года сталі выпускаць машыны ўнясення мінеральных угнаенняў «МСВД-0,5», «РШУ-12», «МТТ-4У» і «МТТ-4Ш». У 2005 годзе ўнітарнае прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства.

19 кастрычніка 2012 года Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 948 аб стварэнні холдынгу «Бабруйскаграмаш», у склад якога ўвайшлі 5 ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Оршааграпраммаш» (Віцебская вобласць), «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» (Мінская вобласць), «НДІбудаўталінія» (Магілёў) і «Брэсцкі электрамеханічны завод»[6] (апошні ў 2020-м пасля выхаду «Тэхналіт Полацк»).

У 2015 годзе ў Расіі адчынілі Гандлёвы дом «Бабруйскаграмаш», які да 2021 года стварыў звыш 100 дылераў і прадстаўніцтваў у большасці абласцей[22]. На май 2015 года ў Казахстане дзейнічала сумесная зборачная вытворчасць прэс-падборшчыкаў «Бабруйскаграмаша»[23]. На красавік 2016 года працавала прадстаўніцтва «Бабруйскаграмаша» ў Румыніі[24]. У 2017 годзе «Бабруйскаграмаш» выступіў сузаснавальнікам зборачнай вытворчасці «УзБелАграмаш» ва Узбекістане[25]. У лістападзе 2017 года зборачная вытворчасць запрацавала ў таджыкскім горадзе Гісар[26]. У снежні 2017 года ў Грузію паставілі 120 машын «Бабруйскаграмаш». 22 сакавіка 2018 года на Беларуска-грузінскім бізнес-форуме ў Тбілісі заключылі пагадненне з ТАА «Гермес» аб гандлёвым прадстаўніцтве ў Грузіі[27]. Пры гэтым падпісалі кантракт на пастаўку 70 машын у 1-м паўгоддзі[28]. На сакавік 2018 года «Бабруйскаграмаш» вырабляў 70 відаў навясной і прычапной сельгастэхнікі[29]. У ліпені 2018 года ў Каіры (Егіпет) запусцілі зборачную вытворчасць касілак, прэс-падборшчыкаў і раскідвальнікаў угнаенняў сумесна з прадпрыемствам «Хэлван»[30].

8 жніўня 2019 года на Міжнароднай выставе харчавання і сельскай гаспадаркі ў Найробі (Кенія) падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні з прадпрыемствам «Пэвін» і дасягнулі дамоўленасці аб пастаўцы тэхнікі праз яго[31]. 30 жніўня 2019 года Навукова-практычны цэнтр механізацыі сельскай гаспадаркі прадставіў на Шклоўскім ільнозаводзе 4 машыны для поўнага цыкла зборкі льну. У стварэнні машын узяў удзел і «Бабруйскаграмаш»[32]. На верасень 2019 года на 6 заводах холдынгу «Бабруйскаграмаш» працавала 2400 чалавек, з якіх каля 1900 на заводзе ў Бабруйску. Сярэднемесячны заробак складаў 820 рублёў (392 долары ЗША)[33]. 18 лютага 2020 года з Міністэрствам прамысловасці Беларусі падпісалі дарожную карту пра выхад з холдынгу ААТ «Тэхналіт Полацк», месца якога да восені заняў «Брэсцкі электрамеханічны завод». «Бабруйскаграмаш» вырабляў звыш 90 мадэляў сельскагаспадарчых машын[34].

На лістапад 2020 года прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасцей, у тым ліку ў Казахстане, Расіі і Таджыкістане. Каля 75 % агрэгатаў адгружалі ў Расію па перадаплаце праз уласны гандлёвы дом[8]. У 2020 годзе на прэс-падборшчыкі прыпала 39 % вытворчасці[4]. У 2021 годзе прадпрыемствы холдынгу выпускалі звыш 150 найменняў тэхнікі, якую пастаўлялі ў больш як 50 краін[35]. 15 чэрвеня 2021 года распрацавалі камп’ютарызаваны размеркавальнік мінеральных угнаенняў, які дазваляў вызначаць дозу ўнясення ўгнаення з кабіны трактара[36].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. Інфармацыя аб выплаце дывідэндаў за 2020 год(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2 красавіка 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  2. Кантакты(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  3. Руководство(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2022). Праверана 21 ліпеня 2022.
  4. 1 2 А.М. Судніковіч, А.В. Дрэйзін. Справаздача за 2020 год(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (7 красавіка 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  5. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (2,5789 за долар ЗША) (нявызн.), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2020). Праверана 2 верасня 2021.
  6. 1 2 Аб прадпрыемстве(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  7. Будова холдынгу(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  8. 1 2 Эліта нацыянальнай эканомікі // Звязда. — 11 лістапада 2020. — № 220 (29334). — С. 11.
  9. Вытворчыя магутнасці(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  10. Кормаўборачная тэхніка(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  11. Тэхніка для ўнясення ўгнаенняў(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  12. Трактарныя прычэпы(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  13. Тэхніка для прыгатавання і раздачы кармоў(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  14. Глебаапрацоўчае абсталяванне(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  15. Тэхніка для ўраблення льну(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  16. Сеялкі і глебаапрацоўчыя агрэгаты(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  17. Машыны для лесапрамысловага комплексу(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  18. Іншае абсталяванне і тэхніка(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  19. Дылеры(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  20. Схема фінансавання набыцця тэхнікі(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  21. Гарантыйнае і сэрвіснае абслугоўванне(руск.) , ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  22. «Бабруйскаграмаш» падпісаў дыстрыб’ютарскае пагадненне з гандлёвым домам у РФ (нявызн.), БелТА (24 чэрвеня 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  23. Надзея Юшкевіч. «Нашыя краіны толькі ў пачатку вялікага шляху» // Звязда : газета. — 20 мая 2015. — № 93 (27951). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  24. Надзея Юшкевіч. У Румыніі працуе ўжо 38 сумесных з нашай краінай фірм (нявызн.), Газета «Звязда» (20 красавіка 2016). Праверана 3 верасня 2021.
  25. За год у адносінах з Узбекістанам зроблена больш, чым за 20 папярэдніх (нявызн.), БелТА (13 чэрвеня 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  26. Надзея Юшкевіч. Узорныя адносіны і амбіцыйныя перспектывы // Звязда. — 2 снежня 2017. — № 233 (28597). — С. 1, 2.
  27. Каля 30 дакументаў падпісана на грузінска-беларускім бізнес-форуме (нявызн.), Газета «Звязда» (22 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  28. Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». Беларуска-грузінскі бізнес-форум. Шматмільённыя кантракты і рашэнні на перспектыву (нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (25 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  29. «Бабруйскаграмаш» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельгастэхнікі ў Беларусі (нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (27 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  30. Уладзіслаў Лукашэвіч. Дакумент дае вынік // Звязда. — 4 жніўня 2018. — № 148 (28764). — С. 3.
  31. Беларускія прадпрыемствы на выставе ежы і сельскай гаспадаркі дамовіліся аб пастаўках сельгастэхнікі ў Кенію (нявызн.), БелТА (8 жніўня 2019). Праверана 3 верасня 2021.
  32. Марыя Дадалка. Новыя тэхналогіі для спрадвечнага // Звязда. — 31 жніўня 2019. — № 165 (28764). — С. 3.
  33. Ад сацыяльнай сферы да развіцця вытворчай базы // Мясцовае самакіраванне. — 27 верасня 2019. — № 39 (524). — С. 3.
  34. Брэсцкі электрамеханічны завод увойдзе ў холдынг «Бабруйскаграмаш» у 2020 годзе (нявызн.), БелТА (18 лютага 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  35. «Бабруйскаграмаш» пашырыць зборачную вытворчасць у Таджыкістане (нявызн.), БелТА (12 красавіка 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  36. «Бабруйскаграмаш» распрацаваў новы размеркавальнік мінеральных угнаенняў (нявызн.), БелТА (15 чэрвеня 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  37. Кірунак вызначаны // Звязда : газета. — 29 снежня 2014. — № 246 (27856). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  38. Надзея Анісовіч. На новым рабочым месцы // Звязда. — 14 лістапада 2018. — № 219 (28835). — С. 2.
  39. Надежда Лазаревич согласована на должность заместителя председателя Мингорисполкома(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Бабруйска
Катэгорыя·1974 год у Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з няяснымі сцверджаннямі
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных