wd wp Пошук:

Кошыцы

Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.

Кошыцы з’яўляецца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгункавую сетку і міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Першы раз Кошыцы быў узгаданы ў 1230 годзе. А пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVIIXVIII стагоддзях Кошыцы становіцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцы была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 19381944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. KropilákBratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кошыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных