wd wp Пошук:

Хром

Хром

Хром (лац.: Chromium) Cr — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 24. Метал шэра-стальнога колеру.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 22-е месца. З мінералаў найбольшае значэнне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расіі, Казахстане, Турцыі.

Выкарыстанне

Асноўны спажывец — металургія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыццё хромам жалезных вырабаў (храміраванне) надае ім каразійную стойкасць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаванні.

У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.

Аксід хрому выкарыстоўваецца пры вырошчванні штучных рубінаў (лазерная тэхніка, прыборабудаванне, ювелірная справа).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула