wd wp Пошук:

Татарстан

Рэспубліка Татарстан (руск.: Республика Татарстан; татар.: Татарстан Республикасы, Tatarstan Respublikası) — суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Плошча 67836,2 км². Насельніцтва 3 786 400 чалавек па стане на (2010), гарадское — 74,5 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 55,8 чал./км (2010). Большасць насельніцтва складаюць татары (52,92 %) і рускія (39,49 %). У складзе рэспублікі 43 раёна, 20 гарадоў (з іх 14 — рэспубліканскага падначалення), 21 пасёлак гарадскога тыпу, 897 сельскіх рад. Сталіца — горад Казань.

Геаграфія

Краявід Мянзелінскам

У рэльефе вылучаюць 3 вобласці: Перадволжа (на правым беразе Волгі), Перадкам’е (на поўнач ад Камы) і Закам’е (на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Камы). Каля 90 % тэрыторыі займаюць нізінныя раўніны; найбольшыя вышыні ў межах Бугульмінска-Белябееўскага (да 343 м) і Прыволжскага узвышшаў на правым беразе Волгі. Перадволжа і Вяцка-Камскі водападзел моцна раздзеленыя ярамі. На тэрыторыі Татарстана размяшчаецца частка Волга-Уральскай нафтагазаноснай вобласці, у межах якой знаходзяцца радовішчы нафты. Ёсць радовішчы бентанітавых глін, гіпсу, жвіру і іншых будматэрыялаў, торфу.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −13 °C на паўднёвых захадзе да −14,8 ° на поўначы і паўночным усходзе, ліпеня ад 18,6 °C на поўначы да 19,6 °C на поўдні. У Перадкам’і і Перадволжы выпадае 450 мм ападкаў у год, у Заходнім Закам’і — 400 мм. Вегетацыйны перыяд каля 170 сутак.

Агульная плошча вадаёмаў складае каля 5,2 % усёй тэрыторыі. Па тэрыторыі Татарстана працякаюць Волга (у межах Татарстана — 177 км), Кама (380 км), Белая (каля 60 км) і Вятка (каля 50 км); каля 120 малых рэк. У межах Татарстана знаходзіцца амаль палова Куйбышаўскага вадасховішча.

Звыш 16 % тэрыторыі Татарстана пакрыта лясамі, пераважна лісцянымі (81 % усіх лясоў); асноўныя масівы лясоў — у басейне рэк Зай, Шэшма, Чэрэмшан і на ўсходзе Перадкам’я.

Булгар

Вядомыя асобы

Літаратура

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. http://www.azatliq.org/a/28434481.html
  3. http://www.idelreal.org/a/28434564.html
  4. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Татарстан
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара