wd wp Пошук:

Белаграпрамбанк

Галоўны будынак.
г. Мінск, праспект Жукава 3

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Акцыянерамі з’яўляюцца: Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (85,3%), БРУСП «Белдзяржстрах» (8%). Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Гісторыя

Белаграпрамбанк зарэгістраваны ў якасці аднаго з першых беларускіх акцыянерных банкаў у 1991 годзе.

З 1993 г. у Белаграпрамбанку дзейнічае служба інкасацыі

З 1995 года - прафудзельнік рынку каштоўных папер.

У 2000 годзе быў перайменаваны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк».

З 2008 года з’яўляецца найбуйнейшым крэдыторам эканомікі.

У жніўні 2010 года Белаграпрамбанк першым з беларускіх банкаў ўкараніў сістэму кіравання якасцю абслугоўвання фізічных асоб, правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001.

Аб банку

Белаграпрамбанк - адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў краіны. Мае статус агента Урада па абслугоўванню дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу (у адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008).

Значная роля на айчынным рынку адводзіцца Белаграпрамбанку ў частцы міжнароднага гандлёвага фінансавання, замежнага запазычвання, у тым ліку, з выкарыстаннем сіндыкаваных крэдытаў.

Банк актыўна развівае карткавыя тэхналогіі праз эмісію картак нацыянальнай сістэмы БелКарт і міжнародных - Visa, MasterCard.

Кліентамі банка сёння з’яўляюцца шматлікія вядучыя прадпрыемствы з розных галін прамысловасці, рознічныя прадукты банка запатрабаваны ў больш чым мільёна жыхароў краіны, наладжана канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з найбуйнейшымі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi з многіх краін свету.

Структура

Паслугамі ААТ “Белаграпрамбанк” можна скарыстацца ў Мінску, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны ў кожным з падраздзяленняў:

ААТ «Белаграпрамбанк» з’яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.

Рэйтынгі

У рэйтынгу 1000 лепшых банкаў свету (Top 1000 World Banks) па версіі аўтарытэтнага міжнароднага выдання The Banker ААТ «Белаграпрамбанк» па выніках 2014 года Банк заняў 573 месца. Акрамя таго, Банк пацвердзіў 18 пазіцыю ў спісе 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Top 25: Central and Eastern Europe)[2].

Санкцыі ЕС

24 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3][4]. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[3][4].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[5].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.belapb.by/rus/about/information/structure_propert/
  2. Информация о банке Белагропромбанк ОАО
  3. 1 2 Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  4. 1 2 Kubiak, Mateusz EU Sectoral Sanctions Put a Heavy Burden on Lukashenka’s Regime(англ.) . Eurasia Daily Monitor(англ.) бел. (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  5. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Банкі Беларусі