wd wp Пошук:

Растоўская вобласць

Растоўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Растоў-на-Доне. Створана 4 лютага 1939 года.

Плошча 100 800 км². Растоўская вобласць знаходзіцца на мяжы з Украінай. На ўсходзе мяжуе з Валгаградскай вобласцю, на поўначы — з Варонежскай, на поўдні — з Краснадарскім і Стаўрапольскім краямі, рэспублікай Калмыкіяй. На тэрыторыі вобласці працякае адна з найбуйнейшых рэк Еўропы — Дон (даўжыня 2 тысячы км), размешчана Цымлянскае вадасховішча (аб’ём 24 млрд м³). Суднаходныя асноўныя прытокі Дона: рэкі Северскі Данец і Маныч. Азёры займаюць толькі 0,4 % тэрыторыі вобласці.

Колькасць насельніцтва — 4 303 500 чал. (2005). Нацыянальны склад: рускія — 89,3 %, украінцы — 2,7 %, армяне — 2,5 % і іншыя.

Буйнейшыя гарады: Растоў-на-Доне, Шахты, Таганрог, Новачаркаск, Валгадонск, Навашахцінск, Батайск, Азоў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Об исчислении времениУрад Расійскай Федэрацыі, 2011. Праверана 17 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Растоўская вобласць