wd wp Пошук:

Беларусь 1

«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусi. Канал уваходзiць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь. Вяшчанне iдзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года. Выкарыстоўваецца для распаўсюджвання прапаганды ў Беларусі[1].

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні

Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[6]. Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў[7].

Напрыканцы верасня 2020 года ў эфіры канала былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[8]. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары[8].

Перадачы

Лагатып

Тэлеканал змянiў 7 лагатыпаў. Цяперашнi — восьмы па ліку.

З 1993 па 1998 стаяў у правым нiжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.

Цэнзура і прапаганда

Асноўны артыкул: Прапаганда ў Беларусі Асноўны артыкул: Свабода слова ў Беларусі Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон]. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].

Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12][13].

Паводле журналісткі агенцтва тэленавін(руск.) бел., якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура[14]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[14]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[15].

Гл. таксама

Спасылкi

Зноскі

  1. Marples, David (2013-01-22). “Belarus Starts Propaganda War Against the EU” (in en). Eurasia Daily Monitor(англ.) бел. 10 (11). https://jamestown.org/program/belarus-starts-propaganda-war-against-the-eu/.
  2. В.ПОЛЕВИКОВА ТРЕБУЕТ ВОЗБУДИТЬ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО В ОТНОШЕНИИ СОТРУДНИКОВ ИНФОРМАЦИОННОЙ ПРОГРАММЫ “ПАНАРАМА”(руск.) . Naviny.by (25 жніўня 2001). Праверана 16 сакавіка 2021. (недаступная спасылка)
  3. На «Беларусь 1» создали фейк о «Нашай Ніве»(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  4. После протестов в Кыргызстане начался разгул мародеров(руск.) . Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  5. Беларусь, Кыргызстан, Нагорный Карабах – разоблачаем фейки(руск.) . БелСат (23 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  6. Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik(ням.) . Die Zeit (17 жніўня 2020). Праверана 17 жніўня 2020.
  7. Stöber, Silvia. Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus?(ням.) . tagesschau.de(ням.) бел. (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  8. 1 2 Фигурант “дела 11-ти участников чата”: Карпенков лично снимал “покаяльное видео” на камеру(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  9. Лещенко, Сергій. Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України(укр.) . Українська правда (8 лістапада 2011). — «Або подивіться на ситуацію в мас-медіа. У Білорусії існують тільки державні ЗМІ, крім інтернету. А так звані незалежні білоруські газети працюють в таких умовах, що можна сказати, що вони стали тільки орнаментом для системи. Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою»  Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  10. Lucas, Edward. Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda(англ.)  (20 студзеня 2017). — «in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity»  Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  11. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  12. Мария Садовская. Суровые и спорные(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  13. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
  14. 1 2 Неведомская, Татьяна. Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе(руск.) . Deutsche Welle (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  15. Ставская, Яна. В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко(руск.) . УНІАН (13 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлеканалы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Тэлеканалы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове
Катэгорыя·Тэлеканалы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта