wd wp Пошук:

Перм

Перм (Молатаў — у 1940-57 гг.) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пермскага краю. Порт на рацэ Кама. Насельніцтва Пермі на 1 студзеня 2007 года складала 970 тысяч чалавек. Вузел чыгунак і аўтадарог.

Камская ГЭС. Пермскі навуковы цэнтр Расійскай АН, 4 тэатры. Філармонія. Цырк.

Гісторыя

У 1723 годзе на месцы вёскі Ягашыха (узнікла ў пачатку 17 ст.) пры ўпадзенні р. Ягашыха ў Каму быў пабудаваны медзеплавільны завод з мястэчкам, пераназваным у 1781 у горад. З 1781 года — цэнтр Пермскага намесніцтва, з 1796 губернскі горад, дзе ў 1807—1830 гадах знаходзілася горнае ўпраўленне Уральскіх заводаў. З сярэдзіны 19 ст. гандлёвы цэнтр і порт на Каме. У 1874 годзе праз горад пракладзена Уральская чыгунка. Перм была месцам палітычнай ссылкі (у 1835 годзе сюды быў сасланы А. І. Герцэн, у 1880-81 — У. Г. Караленка і інш.).

Адукацыя і культура

Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт, Пермскі тэатр оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага.

Транспарт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Спорт

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.gorodperm.ru/structure/structure-msu/head/
  2. http://perm-map.ru/map833552_0_1.htm
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Гарады-мільянеры Расіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Пермскага края
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Перм
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак