wd wp Пошук:

Аргон

Аргон (лац.: Argonum) Arхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 18; атамная маса 39,948. Інертны газ. Адкрыты ў 1894 годзе Дж. Рэлеем і У. Рамзаем.

Газ без колеру і паху. Шчыльнасць 1,7839 кг/м³, тэмпература плаўлення -189,3 °C, тэмпература кіпення -185,9 °C.

Прыродныя крыніцы

Уваходзіць у склад атмасферы Зямлі (0,93% па аб’ёме).

Прымяненне

Прамысловы аргон ідзе на стварэнне абарончай атмасферы пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных металаў для атрымання звышчыстых матэрыялаў для рэактара- і ракетабудаўніцтва.

Выкарыстоўваецца для напаўнення люмінесцэнтных лямпаў, у светлавой рэкламе (сіне-блакітны колер).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Інертныя газы
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак