wd wp Пошук:

Прапан

Прапан — арганічнае рэчыва класа алканаў. Змяшчаецца ў прыродным газе, утвараецца пры крэкінгу нафтапрадуктаў, пры падзеле спадарожнага нафтавага газу, «тлустага» прыроднага газу, як пабочная прадукцыя пры розных хімічных рэакцыях. Як прадстаўнік вуглевадародных газаў пажара-і выбуханебяспечны, малатаксічны, не мае паху, валодае слабымі наркатычнымі ўласцівасцямі.

Фізічныя ўласцівасці

Бескаляровы газ без паху. Вельмі мала раствараецца ў вадзе. Кропка кіпення -42,1 С. Кропка замярзання-188С. Утварае з паветрам выбухованебяспечныя сумесі пры канцэнтрацыі пароў ад 2,1 да 9,5%. Тэмпература самазагарання прапана ў паветры пры ціску 0,1 Мпа (760 мм рт. сл.) складае 466 ° С. Крытычная тэмпература прапана Ткр = 370 К.

Прымяненне

Паліва

Прапар ужываюць як паліва для газавых пліт у дамах, не падключаных да газаправода; як аўтамабільнае паліва.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алканы
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Холадагенты