wd wp Пошук:

Саратаў

Сара́таў[1] (руск.: Саратов) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.

Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе ракі Волга, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.

Заснаваны як вартаўнічая крэпасць у 1590 годзе. У другой палове XVIII стагоддзя буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з 19 стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780 года. У пачатку XX стагоддзя буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. Універсітэт з 1909 года. Пры індустрыялізацыі 30-х гадоў былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным навуковым і вытворчым цэнтрам.

Саратаў
Саратаў

Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).

Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, якія цягнуцца да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.

Саратаў — важны прамысловы цэнтр Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло»

У 1926—1927 гадах дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Адукацыя і культура

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Саратава

Транспарт

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 529.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 492.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Саратаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Гарады Саратаўскай вобласці
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1590 годзе
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак