wd wp Пошук:

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банк утвораны ў форме юрыдычнай асобы і не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна банк не адносіцца да банкаў другога узроўня ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна.

Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнікі

Санкцыі ЕС

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[5].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[6].

Спасылкі

Зноскі

  1. Кантакты(руск.) , ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
  2. Асабісты прыём(руск.) , ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
  3. Пералік апэрацыяў(руск.) , ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
  4. Васіль Паўленка, Андрэй Жышкевіч, М.А. Арлоўская. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць з аўдытарскімі высновамі за 2019 год(руск.) , ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (13 красавіка 2020). Праверана 5 сакавіка 2021.
  5. COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212(англ.) . An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  6. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат