wd wp Пошук:

Шклоў

Шклоў[3] (афіц. транс.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.

Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента зхоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.[5]

Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З 2-й палове 16 стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы 16 стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У 16-17 стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства.У 1708 (падчас Паўночнай вайны 1700—1721) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У пачатку 19 стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку 20 стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша—Магілёў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.

З снежня 1919 у складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.

У Другую сусветную вайну з 1941 да 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Культура

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

СМІ

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Славутасці

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Страчаная спадчына

Шклоў, гравюра XVІІI ст.
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XІX ст.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Шклова

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 757. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
  6. Szkłów // Шклоў // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 922 (польск.)
  7. Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 209.
  11. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Шклоўскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Шклоў
Хадкевічы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Населеныя пункты на Дняпры
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара