wd wp Пошук:

Валагодская вобласць

Валагодская вобласць (руск.: Волого́дская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі краіны. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — Волагда, найбуйнейшы па насельніцтву — Чарапавец. Вобласць падзяляецца на 2 гарадскія раёны (Волагда і Чарапавец) і 26 муніцыпальных раёнаў.

Валагодская вобласць знаходзіцца на першым месцы сярод іншых расійскіх рэгіёнаў па долі рускага насельніцтва ў рэгіёне (96,56 %), трошкі апярэджваючы Тамбоўскую (96,47 %) і Бранскую (96,34 %) вобласці; і на трэцім месцы пасля Бранскай і Архангельскай абласцей па долі ўсходнеславянскага насельніцтва (Бранская — 98,37 %, Архангельская — 98,03 %, Валагодская — 97,92 %). Нацыянальны склад (2002): рускія — 96,56 %, украінцы — 0,97 %, асобы, якія не ўказалі нацыянальнасць — 0,45 %, беларусы — 0,39 %, азербайджанцы — 0,21 %, армяне — 0,17 %, цыгане — 0,16 %, а таксама 1857 татараў, 987 грузін, 955 немцаў, 439 яўрэяў, 426 вепсаў, 320 чачэнцаў, 250 в’етнамцаў.

Геаграфія

Вобласць знаходзіцца ў паўночнай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны на вышыні 150—200 м. Для заходняй часткі характэрны марэна-азёрны рэльеф. Тут размешчаны Прыанежская і Малага-Шексінская нізіны, Белазерская раўніна, Андагская, Белазерская і Кірылаўская грады, Андамскае і Вепсаўскае ўзвышша (дзе знаходзіцца самы вышэйшы пункт вобласці — 304 м). У цэнтральнай частцы вобласці размешчаны Валагодская, Галіцкае, Верхневажскае ўзвышша, Хараўская града, нізіны Прысуханская і Чаразерская. На ўсходзе вобласці — хваліста-узгоркавая раўніна; сюды заходзіць частка ўзвышша Паўночныя Увалы.

Клімат умерана кантынентальны з працяглай умерана халоднай зімой, адносна кароткім цёплым летам. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (ліпеня) 17-18 °C, самага халоднага (студзеня) −11 °C (на захадзе), −14 °C (на ўсходзе). На захадзе вобласці сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 560—580 мм, на ўсходзе 480—500 мм (максімум у летнія месяцы — 2/5 гадавой колькасці). Снежнае покрыва ляжыць 160—170 дзён. Безмарозны перыяд на ўсходзе — 95-100 дзён, на захадзе і поўдні — 115—125 дзён.

Рэкі і азёры Валагодскай вобласці адносяцца да басейнаў Балтыйскага, Белага і Каспійскага мораў. Басейну Белага мора належаць азёры Вожэ і Кубенскае. Самая буйная рака — Сухана з прытокам р. Юг; ад іх зліцця утвараецца р. Паўночная Дзвіна. Да басейна Балтыйскага мора адносіцца Анежскае возера. Белае возера праз р. Шэксна, пераўтвораную ў сістэму вадасховішчаў (Шэкснінскае, Рыбінскае), аддае свае воды ў Волгу (басейна Каспійскага мора); басейну Волгі належыць і рака Малога, якая ўпадае ў Рыбінскае вадасховішча. Рэкі і азёры маюць змяшанае снегавымі-дажджавое (а збольшага і грунтавое) жыўленне. На красавік-чэрвень прыпадае прыкладна палова гадавога сцёку рэк. Ледастаў 160—170 дзён. На асноўных рэках — суднаходства, сплаў лесу, рыбалоўства (асабліва на азёрах і Рыбінскім вадасховішчы), ГЭС.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валагодская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара