wd wp Пошук:

Фаніпаль

Фа́ніпаль[2] (афіц. транс.: Fanipaĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

Размешчаны за 13 км на паўднёвы захад ад МКАД, на аўтамабільнай магістралі М1, чыгуначная станцыя Фаніпаль на лініі Мінск — Баранавічы. За 15 км на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск, за 22 км ад Мінска. Насельніцтва — 15 922 чалавек (2017)[3].

Гісторыя

Вядомы з пачатку XIX стагоддзя ў складзе Самахваліцкай воласці Менскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца XIX стагоддзя, паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі. У 1870 годзе пачалася эксплуатацыя чыгуначнага прыпыначнага пункту ў Фаніпалі. У 1871 годзе пачалася эксплуатацыя ў Фаніпалі чыгуначнай станцыі «Токараўская» на чыгунцы Брэст-Масква, 9.8.1876 чыгуначная станцыя «Токараўская» перайменавана ў чыгуначную станцыю «Фаніпаль». З 1924 года ў Дзяржынскім раёне[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе акупантамі ствараны філіял Маладзечанскага лагера смерці. З 29 красавіка 1984 года гарадскі пасёлак[4], з 1999 — горад.

Спаса-Узнясенская царква

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, завод жалезабетонных маставых канструкцый, Мінская нафтабаза, база «Белаграсэрвіc», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» (бройлерная птушкафабрыка), ЗАТ «Штадлер-Мінск» (выраб электрацягнікоў), ЗТАА «Унамедыкал» (медыцынскія інструменты), завод вымяральных прыбораў «Энергамера», ЗП «Эвіпак Індастрыз» (выраб стрэтч-плёнкі) і інш.

Культура

У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фаніпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).

Славутасці

Планіроўка

Вуліца Якуба Коласа

Горад падзеляецца на 5 мікрараёнаў: Маладзёжны, Паўночны, Цэнтральны, Заводскі і Паўднёвы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь, 1995
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Дзяржынскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Фаніпаль
Гарады-спадарожнікі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета