wd wp Пошук:

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (НБ РБ) — цэнтральны банк Беларусі, размешчаны ў Мінску.

Гісторыя

У 1922 годзе Савет народных камісараў стварыў у БССР Беларускі рэспубліканскі банк. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленне Дзяржаўнага банку СССР. Рэарганізацыі банка праводзіліся ў 1959 і 1987 гадах.

Вярхоўны Савет БССР, адпаведна Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, пастановай ад 21 снежня 1990 года № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» абвясціў ўласнасцю Беларускай ССР Беларускі рэспубліканскі банк Дзяржбанка СССР і рэспубліканскія спецыялізаваныя банкі з іх вылічальнымі цэнтрамі, установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі з усімі актывамі і пасівамі. Перайшло ва ўласнасць рэспублікі таксама Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне інкасацыі Дзяржбанка СССР з падведамнай яму сеткай устаноў і арганізацый.

З прыняццем Законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР», «Аб банках і банкаўскай дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі», а таксама пастановы № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» Нацыянальны банк і ўсе спецыялізаваныя банкі выйшлі з саюзнага падпарадкавання і з 1 студзеня 1991 года пачалі ажыццяўляць самастойную дзейнасць. З гэтага часу статус Нацыянальнага банка стаў зусім іншым: ён быў падсправаздачны Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, мог непасрэдна ўплываць на камерцыйныя банкі праз прынятыя законы, усталяваную сістэму эканамічных нарматываў, ажыццяўляць рэгістрацыю банкаў, наглядныя і іншыя функцыі. У Беларусі быў пакладзены пачатак фарміраванню двухузроўневай банкаўскай сістэмы.

Першапачаткова ў Нацыянальным банку былі пэўныя складанасці з кадрамі. У ходзе пераўтварэнняў шмат кваліфікаваных работнікаў сышло ў Аграпрамбанк, Жылсацбанк і іншыя банкі. Катастрафічна не хапала спецыялістаў па знешнеэканамічнай дзейнасці і валютных аперацыях. Да пачатку 1991 года колькасць цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка не перавышала 90 штатных адзінак. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пастановай ад 6 сакавіка 1991 года № 662-XII зацвердзіў структуру апарата Нацыянальна банка. Было створана 12 упраўленняў і аддзелаў, устаноўлены ліміт колькасці супрацоўнікаў з улікам перспектывы развіцця і новых функцый у колькасці 189 чал. (без уліку персаналу па абслугоўванню будынкаў).

Кіраўнікі Беларускай канторы Дзяржбанка СССР

Кіраўнікі Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь

Функцыі

Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:

Кіраванне

Органам кіравання Нацыянальнага банка з’яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка — калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і кіраванне ім.

Колькасць членаў Праўлення Нацыянальнага банка ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Кампетэнцыя Праўлення Нацыянальнага банка і парадак склікання яго пасяджэнняў вызначаюцца Статутам Нацыянальнага банка.

Члены Праўлення Нацыянальнага банка не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзіцца ў палітычных партыях.

Будынак

Асноўны артыкул: Будынак Нацыянальнага банка Беларусі

Будынак

Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947—1952 гадах па праекце акадэміка АН БССР архітэктара М. Паруснікава, які перамог у 1947 годзе на закрытым конкурсе распрацоўкі праекта першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны пр. Незалежнасці). Была адзначана ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру падкрэсленая манументальнасць будынкаў. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна (пр. Незалежнасці, 21) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаванні з вул. Леніна. Будынак уражвае сваёй прастатой і манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канеліраваныя пілястры карынфскага ордара на вышыню чатырох паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на другім паверсе, вянчаючы карніз. Будынак Нацыянальнага банка — помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

Герб Беларусі на будынку зроблены ў 1998 годзе скульптарам У. Жбанавым[1].

Структура

Старшыне праўлення непасрэдна падпарадкоўваюцца яго намеснікі, Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці – галоўны бухгалтар і Кіраўнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей – прэс-сакратар Нацыянальнага банка.

Таксама старшыне падпарадкаваны непасрэдна Галоўнае ўпраўленне ўнутранага аўдыту, якое складаецца з Упраўлення комплекснага аўдыту і Аддзела інфармацыйнага аўдыту, і Упраўленне аналізу інстытуцыянальнай эфектыўнасці, у склад якога ўключаны Пратакольна-рэдакцыйны аддзел.

Першаму намесніку старшыні праўлення падпарадкаваны:

Акрамя Цэнтральнага апарату да структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банку адносяцца:[2]

Нацыянальны банк мае права па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ствараць арганізацыі, неабходныя для забеспячэння сваёй дзейнасці.

Юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам Нацыянальнага банку:[2]

Серыі манет

Зноскі

  1. Л. Ф. Салавей. Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 Архіўная копія(бел.)  (недаступная спасылка). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 15 красавіка 2013.
  3. Указ № 392 от 15 октября 2021 г.

Літарартура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Банкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Цэнтральныя банкі
Банкі Беларусі
Эканоміка Беларусі