wd wp Пошук:

Любань

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Любань (значэнні). Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі БаранавічыАсіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 10 973 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя як мястэчка князёў Алелькавічаў Слуцкага княства. З 1589 года ўласнасць Тышкевічаў, з 1617 года — князёў Радзівілаў. У 1560-я гады ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 года ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Падчас Паўстання 1794 года каля мястэчка адбыўся бой паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі. У 1880-х гадах у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 годзе ў Любані 766 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр Забалоцкай воласці.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 26 мая 1922 года ў Слуцкім павеце БССР. У 1923 годзе — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Любанскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27 верасня 1938 года rapадскі пасёлак.

З 28 ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 года загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 года партызаны разграмілі ў пасёлку нацысцкі гарнізон.

З 7 сакавіка 1968 года горад. У 1970 годзе — 6,7 тыс. жыхароў.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».

Культура

Любанскі музей народнай славы.

Спорт

Славутасці

Касцёл Маці Божай Фацімскай

Вядомыя асобы

Ганаровыя грамадзяне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь, 1995
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Аляксандр Пятровіч Мацвейка // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Населеныя пункты Любанскага раёна
Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Любань
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных