wd wp Пошук:

Маладзечна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маладзечна (значэнні). Маладзе́чна[2] (трансліт.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 95 233 чал. (2017)[3].

Назва

Тапонім «Маладзечна», відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая знікла ў выніку меліярацыйных прац. Таксама існуе меркаванне, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр у княжацкай дружыне[4]), «малады», «малодшы» або ад спалучэння двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Маладзечна Як паказалі археалагічныя даследаванні, у раёне Маладзечна ў бронзавым веку (XI тысячагоддзе да н. э. — VII стагоддзе да н. э.) жылі плямены культуры шнуравой керамікі. Насельнікі займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, хоць больш старадаўнія заняткі — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва — таксама займалі значнае месца у іх гаспадарчай дзейнасці. Гэтыя плямёны паступова выціснулі новыя, балцкія, культура якіх (культура штрыхаванай керамікі) стаяла на вышэйшым узроуні. Жыллём для тых насельнікаў служылі хаты слупавой канструкцыі. Прамежкавае становішча тэрыторыі сучаснай Маладзечаншчыны вымушала яе жыхароў вытрымліваць уплыў культуры людзей суседніх зямель, з якімі не заўсёды жылі ў згодзе. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя тут пачынае ўсталёўвацца славяянскае насельніцтва, якое прынесла з сабою новую культуру. У VI—IX стагоддзях н. э. пачалі стварацца племянныя саюзы. На тэрыторыі Маладзечаншчыны тады жылі плямёны крывічоў.[5]

Першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна змяшчаецца ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 года[6][7]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства.

У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (у 1519 годзе — двойчы, а таксама ў 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Цэнтр намесніцтва, у 1500 годзе згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі[6]. У канцы ХVI ст. Маладзечна сярод 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[6]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 года дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831)[8].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.

14 красавіка 1831 года падчас вызваленчага паўстання атрад Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладзечна з-пад расійскага панавання. Аднак ужо 22 красавіка 1831 года царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе з мэтай русіфікацыі края ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў якой вялося выключна на рускай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

У Першую сусветную вайну Маладзечна з восені 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе. Тут дыслацыраваліся часці расійскай 10-й арміі Заходняга фронту, размяшчаўся яе штаб, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выдавалася армейская газета «Бюллетень военно-революционного комитета 10-й армии». У сакавіку 1917 года быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 23 сакавіка па 13 красавіка 1917 года тут праходзіў 1-ы з’езд 10-й арміі. У гарнізоннай пякарні, дзе працавала 60 салдат і 140 вольнанаёмных рабочых, у ліпені 1917 года створана першая бальшавіцкая арганізацыя.

Савецкая ўлада ўстаноўлена 7 (20) лістапада 1917 года. З 18 лютага 1918 года Маладзечна акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 18 снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года Маладзечна занята польскімі войскамі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі самастойнай гмінай у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр Маладзечанскага павета, а 26 красавіка 1929 года атрымала статус горада[9][10]. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе горад стаў цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Імёны людзей, звязаных з Маладзечнам, ёсць у спісах ахвяр катынскага расстрэла, так, былі забіты падпаручнік Стэфан Чапурно[11][12], лекар 12-га дывізіёна 19-га палка ў Маладзечна, падпаручнік запасу Тадэвуш Ставіньскі[11][13], чыноўнік падатковага ведамства ў Маладзечне, паручнік пяхоты Антоні Дэрвіньскі, які нарадзіўся ў Маладзечне[14], паручнік Вацлаў Лужынскі, выпускнік мясцовай гімназіі[11][13]. Загінулі таксама вайскоўцы ды паліцыянты, якія ў розныя часы служылі ў Маладзечне, напрыклад капітан пяхоты Чэслаў Жэшатарскі[15].

У 1940 годзе ў Маладзечне адкрылася педагагічнае вучылішча, таксама на гэты час у горадзе працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.[16]

Maladechna_Emblems.jpg
Гербы Маладзечна
Coat_of_arms_of_Maladzechna_1988-1999
Герб Маладзечна 1988—1999

17 сакавіка 1988 года зацверджаны першы вядомы герб Маладзечна[17]. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).

У пачатку 1990-х гадоў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка правеў самую буйную кампанію па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь.[16] Так, 25 красавіка 1993 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. Пасля пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.[18]

18 сакавіка 1997 года ў горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа[19].

21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна (аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт)[20].

31 мая 2005 года адбылося аб’яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечна[21].

У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».

У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета[22].

10 сакавіка 2017 года адбылася акцыя пратэсту (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.[23][24][25][26]

13 ліпеня 2019 года адбылося адкрыццё «Вуліцы стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска») на міні-рынку па вул. Ф. Скарыны. На дзень адкрыцця працавалi 12 павільёнаў ежы, прастора для выстаў і вулічных выступаў. Лічыцца мясцовай славутасцю.[27][28][29][30][31][32]

19 мая 2020 года адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020» у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.[33][34]

31 ліпеня 2020 года кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай падчас перадвыбарчага мітынгу на гарадскім стадыёне сабралі па розных ацэнках ад 3 да 5 тысяч жыхароў.[35][36][37][38][39][40][41]

9-11 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы сабралася да 2 тысяч жыхароў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што сканчалася жорсткімi сілавымi разгонамi і затрыманнямі (арыштамі) да 70-80 чалавек штодня, часта з збіццём і катаваннямі пасля і суправаджалася поўным адключэннем інтэрнэту ўсімі правайдэрамі каля трох сутак. 13-22 жніўня прысутнасць супрацоўнікаў сілавых структур у горадзе практычна не назіралася. 16 жніўня адбылася найбольш масавая за ўсю гісторыю пратэстная акцыя на цэнтральнай плошчы горада — па розных ацэнках ад 5 да 7 тысяч жыхароў. З 23 жніўня сілавікі пачалі з’яўляцца падчас акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы і ў іншых раёнах горада, затрымліваць пратэстуючых супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — распачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі.

19 ліпеня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты», была канфіскавана тэхніка. Ператрус прайшоў і ў галоўрэда выдання Аляксандра Манцэвіча, пасля яго з жонкай павезлі на допыт, пасля чаго адпусцілі[42][43][44][45]. 22 ліпеня 2021 года «Рэгіянальная газета» спыніла выпуск друкаванай версіі выдання па незалежных ад рэдакцыі прычынах[46][47][48], а 20 студзеня 2022 года iнфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала «Рэгіянальнай газеты» суд Маладзечанскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

15 кастрычніка 2021 года судом ліквідавана Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «NSNL» (РМГА «Некст Стоп — Нью Лайф»), дзякуючы якому у Маладзечне з’явілася «Вуліца стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска»). Арганізацыя была заснавана ў 1989 годзе, а ў Маладзечне пачала дзейнічаць ад 2019 года. Сябры NSNL займаліся актывізмам-урбанізмам, праблемамі інклюзіі, правоў чалавека, гендара. Ліквідацыя найбольш верагодна адбылася ў рамках «зачысткі» КДБ Беларусі грамадскіх арганізацый, якiя фармавалі грамадзянскую супольнасць Беларусі.[49][50][51]

Кіраўнікі горада

Маладзечанскі гарвыканкам

Маладзечанскі райвыканкам (з 2005)

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Завод парашковай металургіі), лёгкай, харчовы, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Маладзечанская» (знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, у 10 хв. хады ад чыгуначнага і аўтавакзалаў).

Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, курортны пасёлак Нарач.

Адукацыя

У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

СШ № 8

Сярэдняя навучальная ўстанова па адрасе вуліца Касманаўтаў-3. Упершыню пра будаўніцтва школы згадана на жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Маладзечна ў 1963/1964 навучальным годзе. Школа будавалася на новай вуліцы з сакавіка 1965 года, за красавік узведзены 2-гі паверх, у маі — трэці, пачалося будаўніцтва майстэрняў, актавай і спартыўнай залаў. Адкрыццё школы адбылося 1 верасня 1965 года[60], установа атрымала ганаровае імя Юрыя Гагарына. Першы дырэктар — Уладзімір Цітавіч Каралькоў, першыя намеснікі дырэктара — Ілья Раманавіч Салавейчык, Пётр Пятровіч Валынец і Уладзімір Іосіфавіч Нічыпаровіч.[61]

Сярод выпускнікоў школы: Андрэй Віталевіч Гендрых — намеснік начальніка Службы спецыяльнай сувязі ФСА Расіі; Генадзь Яўгенавіч Тур(wd) бел. — беларускі ўрач-анколаг; Алег Багданавіч Нячаеў — беларускі ўрач-анестэзіёлаг; Юрый Казіміравіч Касабуцкі — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі; Людміла Багданаўна Церах — дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў; Аляксандр Іванавіч Асіповіч — беларускі гісторык; Анатоль Анатолевіч Лабінскі — беларускі ўрач-анколаг-хірург; Васіль Генрыхавіч Богдан — беларускі ўрач-хірург; Ігар Анатолевіч Франчук(укр.) бел. — украінскі прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны II, III і IV скліканняў.

Культура

Палац культуры

У горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[62].

У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplesk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).

Дзяржаўны політэхнічны каледж

Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»

СМІ

Грамадскае жыццё

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».

Рэлігійнае жыццё

У горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.

Турыстычная інфармацыя

Маладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[63].

Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.

Славутасці

Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Маладзечна

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
  5. Каханоўскі Г. А. Маладзечна: Гісі.-экан. нарыс.— Мн.: Полымя, 1988.— 120 с.: іл.— (Гарады Беларусі). ISBN 5-345-000787-6
  6. 1 2 3 Каханоўскі Г. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 263. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
  8. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 215.
  9. https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
  10. http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon Архівавана 24 верасня 2019.
  11. 1 2 3 Убиты в Катыни книга памяти, Москва, Общество «Мемориал» — Издательство «Звенья» 2015 ISBN 978-5-78700-123-5
  12. Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 92
  13. 1 2 Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  14. Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  15. Charków. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2003, s. 466
  16. 1 2 https://news.tut.by/society/669362.html Архівавана 26 студзеня 2020.
  17. Рашэнне № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў
  18. Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
  19. 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
  20. Рашэнне № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў, новы герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 пад № 39
  21. Указ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года № 248 «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу»
  22. Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  23. https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/ Архівавана 16 чэрвеня 2018.
  24. http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
  25. http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
  26. https://news.tut.by/economics/534762.html Архівавана 29 ліпеня 2019.
  27. https://rh.by/ru/2019/07/13/molodechno-street-food/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  28. https://kraj.by/news/sobitiya/pesni-tantsi-i-eda-v-molodechno-otkrilas-pervaya-v-belarusi-ulitsa-strit-fuda
  29. https://www.sb.by/articles/ulitsa-na-udivlenie.html
  30. https://www.the-village.me/village/food/food-news/276151-molodechno
  31. http://www.belmir.by/2019/07/14/кот-франциско-и-48-граффити-в-молодечно/
  32. https://naviny.online/new/20190714/1563117731-v-molodechno-otkrylas-pervaya-v-belarusi-ulica-strit-fuda Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  33. https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/ Архівавана 27 мая 2020.
  34. https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-festivalya-belorusskoy-pesni-i-poezii-v-molodechno-v-etom-godu-ne-budet-2020-05-19
  35. https://rh.by/2020/08/01/mola-cikhanouskaja-fota/ Архівавана 1 сакавіка 2021.
  36. https://nn.by/?c=ar&i=256298
  37. https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-v-molodechno-priehala-svetlana-tihanovskaya-so-svoim-shtabom-ochered-na-stadion-vnushitelnaya-2020-07-31 Архівавана 15 жніўня 2020.
  38. https://news.tut.by/society/694890.html Архівавана 30 лістапада 2020.
  39. https://www.racyja.com/hramadstva/tsikhanouskaya-kalesnikava-i-tsapkala-ed/
  40. https://belsat.eu/news/mityng-svyatlany-tsihanouskaj-u-maladzechne-strym/
  41. https://charter97.org/be/news/2020/7/31/387735/
  42. https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  43. https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  44. https://news.mail.ru/incident/47179010/
  45. https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  46. https://rh.by/2021/07/22/rg-prypynjaje-druk/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  47. https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  48. https://mediazona.by/news/2021/07/22/regionalka
  49. https://rh.by/2021/10/20/likvidacyja-2/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  50. https://t.me/rh_by/9442
  51. https://reform.by/265536-garadskaja-prastora-nas-gjeta-kazarma-v-belarusi-likvidirovany-urbanisticheskie-organizacii
  52. Президент Беларуси принял кадровые решения
  53. https://kraj.by/news/sobitiya/u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel
  54. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  55. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  56. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  57. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  58. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  59. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  60. История школы (руск.)
  61. История школы и выпускники
  62. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  63. Молодечно // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  64. Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
  65. Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Маладзечна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Маладзечанскага раёна
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных