wd wp Пошук:

Сакулка

Саку́лка (польск.: Sokółka, традыцыйная беларуская назва — Сако́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.

Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Насельніцтва 22 081 чал. (2009).

Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога М19 (Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[1]. У 1-й палове XVI ст.: тут існаваў вялікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI ст. ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI ст. ў Гарадзенскай эканоміі.

10 студзеня 1609 года Саколка атрымала Магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.

У 2-й палове XVIII ст. Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861: з’явіўся праект гарадскага герба «ў залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом».[2]

У 1921 годзе паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 19411944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010
  2. Саколка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  3. Sokółka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 26
  4. Dorota Biziuk. Sokółka. 400-lecie miasta. — Białystok: BUK, 2009. ISBN 978-83-61128-35-9. — S. 15.
  5. Tichoniuk A. Witalis Sarosiek — Sokólski Bruegel, Hajnowka.pl, 8.10.2014.http://www.hajnowka.pl/miasto-i-okolice/aktualnosci/84-kultura-i-sztuka/6955-witalis-sarosiek-sokolski-breugel.html.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Сакулка (гміна)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Падляскага ваяводства
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Беластоцкая вобласць
Сакулка
Населеныя пункты Сакульскага павета
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96