wd wp Пошук:

Мікалай Усцімавіч Чурсін

Мікалай Усцімавіч Чурсін (нар. 1 студзеня 1947, п. Прыморскі, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў п. Прыморскі Чалябінскай вобласці РСФСР.

Скончыў Магнітагорскі горна-металургічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працоўную дзейнасць пачаў прасаўшчыком завода металаканструкцый у Магнітагорску. Пасля службы ва Узброеных Сілах працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам цэха, начальнікам вытворчага аддзела, галоўным інжынерам завода металаканструкцый у Магнітагорску. З’яўляўся дырэктарам завода трубчастых будаўнічых канструкцый, другім сакратаром гаркама КПСС Першаўральска. Быў намеснікам дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам завода лёгкіх металаканструкцый у Маладзечне. З 1995 года займаў пасаду старшыні Маладзечанскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1]. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. ЧУРСИН НИКОЛАЙ УСТИМОВИЧ Архівавана 29 студзеня 2020.
  2. Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 18 ноября 2004 г. № 22-П3/I «Об избрании Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по жилищной политике, строительству, торговле и приватизации»
  3. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Постаці Першаўральска
Нарадзіліся ў 1947 годзе
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Постаці Магнітагорска
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
Інжынеры Беларусі
Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Нарадзіліся 1 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы