wd wp Пошук:

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага

Помнік М. К. Агінскаму каля музычнага каледжа
Мемарыяльная дошка М. К. Агінскаму на будынку каледжа

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.  К.  Агінскага — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Маладзечна Мінскай вобласці Беларусі. Размешчаны па адрасе вул. Вялікі Гасцінец, 52.

Гісторыя

Маладзечанскае музычнае вучылішча заснавана ў 1958 годзе. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у гады жыцця М.К. Агінскага на дадзеным месцы было поле, якое існавала на дадзеным месцы да пачатку генеральнай забудовы Маладзечна пасля Другой сусветнай вайны). У 1993 г. вучылішчу прысвоена яго імя. З 1 верасня 2011 г. вучылішча было пераназвана ў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. К. Агінскага».

На будынку вучылішча ўстаноўлена мемарыяльная дошка Агінскаму (скульптар В. Янушкевіч).

Дзейнасць

Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў дзіцячых музычных школ. Працуюць аддзяленні: фартэпіяна; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; народных струнных; струнных смычковых інструментаў; спеваў; харавога дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва1995).

Пры вучылішчы працуе дзіцячая музычная школа. Сярод творчых калектываў: Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, народныя аркестры рускіх народных і духавых інструментаў (у 1975—1996 дзейнічаў таксама народны камерны аркестр народных інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэтычнага аддзялення; вакальны ансамбль «Аніма», камерныя ансамблі.

Вядомыя асобы

У розны час у вучылішчы выкладалі: Л. Гуцін, Я. Дзягцярык, В. Іваноў, М. Казінец, В. Карэтнікаў, Т. Мдывані, Л. Свердэль, Ф. Севасцьянаў, І. Хадоска, Г. Цэпава; яго ўзначальвалі Р. Грышаеў, І. Сушкевіч, Л. Школьнікаў, А. Шунтаў, Ю. Шпадарук, Э. Кірыленка, Р. Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю. Антонаў, А. Елісеенкаў, А. Кашапараў, Л. Колас, Л. Нікольскі, Т. Раеўская, А. Ціхановіч і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Каледжы Маладзечна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1958 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Каледжы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
1958 год у Беларусі
Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага