wd wp Пошук:

Панявежыс

Паняве́жыс (літ.: Panevėžys, традыцыйная беларуская назва — Паняве́ж) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявежыскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне.

Агульнае

Насельніцтва складае 129 тыс. чалавек, гэта пяты паказчык па краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).

Займае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Даўгаўпілсам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявежыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявежыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявежыс. Абедзве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.

Сёння, Панявежыс з’яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.

Спорт

Культура

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic NamesLA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  2. Statistics Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Панявежыскага павета
Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Панявежыс
Гарады Літвы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных