wd wp Пошук:

Дзмітрый Альгердавіч

Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — удзельны князь бранскі, старадубскі і трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх[2].

Біяграфія

Сын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. Дзмітрый Альгердавіч старэйшы брат Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча[3], іх часта блытаюць.

Прыкладна з 1370 года князь бранскі і старадубскі, таксама валодаў Маладзечнам і шэрагам вакольных сёлаў. Страціў свае ўладанні пасля пераходу да вялікага князя маскоўскага зімой 1379—1380 года. Бранскае і Старадубскае княствы атрымаў князь Карыбут-Дзмітрый Альгердавіч[4]. Магчыма, князю Дзмітрыю належала і маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе сярод іншага каралём Ягайлам свайму брату князю Скіргайлу.

Атрымаў ад вялікага князя маскоўскага Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве (1380).

Недзе ў канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княста Літоўскае, пэўны час быў у Маладзечне, дзе 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.

Загінуў у бітве на Ворскле (1399).

Шлюб і дзеці

Жонка: Ганна. Дзеці:

Зноскі

  1. У 1375 годзе летапісы завуць князем бранскім Рамана Міхайлавіча, прыхільніка Масквы (Рагожскі летапісец. - Стб. 106,138).
  2. У крыніцах яго часам блытаюць з малодшым братам Карыбутам-Дзмітрыем.
  3. Зотов Р. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о Черниговском княжестве в татарское время. — Спб., 1892.
  4. Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Князі чарнігаўскія
Князі бранскія
Памерлі 12 жніўня
Асобы
Гедзімінавічы
Нарадзіліся ў 1327 годзе
Памерлі ў 1399 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Гедзімінавічы