wd wp Пошук:

Міхал Ходзька

Міхал Ходзька (Барэйка, польск.: Michał Chodźko; 1808, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 2 мая 1879, Парыж) — паэт, перакладчык, палітычны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, належаў да таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў г. Мемель (Клайпеда). Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арганізацыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі Ю. Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 г. разам з А. Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваенных акцыях.

Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польскую мову творы Дж. Байрана «Маэепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.

Творы

Беларускія пераклады

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Нарадзіліся 2 мая
Памерлі 22 мая
Нарадзіліся ў 1879 годзе
Нарадзіліся ў 1808 годзе
Асобы
Польскамоўныя паэты
Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Палітыкі Польшчы
Памерлі ў Парыжы
Памерлі ў 1879 годзе
Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Крывічах