wd wp Пошук:

Менскае ваяводства

Менскае ваяводства (15661793) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Менск.

Спачатку адміністрацыйна падзялялася на два паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 годзе перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалава)[1][2].

Карта Менскага ваяводства

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[3].

У 1772 годзе ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.

Выдатныя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0
  2. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.1. — Мінск, 2005. — С. 34—39
  3. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
XVI стагоддзе ў Мінску
Гісторыя Гомельскай вобласці
Гісторыя Мінска
Гісторыя Мінскай вобласці
З’явіліся ў XVI стагоддзі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Менскае ваяводства
Менскае ваяводства