wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірычэнка. Мікала́й Міха́йлавіч Кірычэ́нка (16 сакавіка 1946, Маладзечна — 14 жніўня 2018[1], Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія

Працаваў з 1962 года на аўтазаводзе. З сёмага класа ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасля працы наведваў драматычныя гурткі. З сям’і вайскоўца, маці — армянка, бацька — украінец, таму праз “нетыповую знешнасць меў праблемы пры паступленні ў ВНУ[2]. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. З 1969 па 1971 гады працаваў акцёрам у Брэсцкім тэатры.

Вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы, у якім працаваў з 1971 года. У 20052009 гадах — генеральны дырэктар тэатру. Прафесар кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Працаваў у БДАМ з 1987 года.

Галоўныя ролі ў спектаклях: «Дон Хіль — зялёныя нагавіцы» Цірса дэ Маліна, «Ажаніцца не журыцца» Міхася Чарота, «Дзвон — не малітва» Івана Чыгрынава, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Дзеці сонца» Максіма Горкага, «Крывавая Мэры» Д. Бойкі, «Памінальная малітва» Рыгора Горына, «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар», «Ядвіга» Алеся Дударава, «С. В.» паводле Антона Чэхава, «Вяселле» Антона Чэхава, «Эрык XIV» Аўгуста Стрындберга, «Сны аб Беларусі» Уладзіміра Караткевіча, «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, «Не мой» Алеся Адамовіча.

Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся ў больш за 40 фільмах

Узнагароды

Фільмаграфія

Зноскі

  1. «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка, Радыё Свабода, 14-08-2018
  2. Николай КИРИЧЕНКО: «НА СЦЕНУ НУЖНО ВЫХОДИТЬ КАЖДЫЙ ВЕЧЕР» Белгазета, № 12 (480) 28 сакавіка 2005

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Нарадзіліся ў Маладзечне
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Народныя артысты Беларусі
Акцёры СССР
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Лаўрэаты прэміі імя І. Буйніцкага
Нарадзіліся 16 сакавіка
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Памерлі ў 2018 годзе
Памерлі 14 жніўня
Нарадзіліся ў 1946 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Асобы
Заслужаныя артысты Беларусі
Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску