wd wp Пошук:

Ян Станіслаў Сапега

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (16111617), маршалак надворны літоўскі (16171621) і вялікі літоўскі1621)[2]; староста слонімскі1605).

Біяграфія

Грызельда з Вадынскіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[3].

8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 16121613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.

У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.

Зноскі

  1. 1 2 Jan Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Сапегі
Нарадзіліся 25 кастрычніка
Нарадзіліся ў Маладзечне
Сенатары Рэчы Паспалітай
Старосты слонімскія
Памерлі 10 красавіка
Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Нарадзіліся ў 1589 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Памерлі ў Ляхавічах
Асобы
Сапегі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Памерлі ў 1635 годзе
Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Маршалкі вялікія літоўскія
Маршалкі надворныя літоўскія
Падстоліі вялікія літоўскія
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных