wd wp Пошук:

Віленскае ваяводства

Віленскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якая існавала з 1413 па 1795 гады. Цэнтр — горад Вільня.

Утворана паводле Гарадзельскага прывілея на аснове былога Віленскага княства. У Віленскае ваяводства ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў Беларусі (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Мінск, Нясвіж, Прапойск, Рэчыца, Свіслач на Бярэзіне, Узда, Чачэрск, Шацк і інш.), тэрыторыя паўночна-ўсходніх літоўскіх земляў (воласці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Свянцяны).

Віленскаму ваяводу ў вайсковых адносінах падпарадкоўваліся намеснік новагародскі (навагрудскі), а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521) і Мсціслаўскае (да 1529) княствы, якія фармальна ўваходзілі ў Віленскае ваяводства (фактычна былі аўтаномныя).

У ваяводства ўваходзілі наступныя паветы:

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Віленскае ваяводства