wd wp Пошук:

Велінград

Велінград — горад у Пазарджыкскай вобласці Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Велінград. Другі па велічыні горад вобласці, насельніцтва — 24 518 чалавек. Горад размешчаны ў Чэпінскай катлавіне (Заходнія Радопы).

Утвораны ў 1948 годзе шляхам зліцця трох сёл: Камяніца, Чэпіна і Лыджэне і названы імем партызанкі Велы Пеевай, якая загінула ў 1944 годзе.

Клімат — альпійскі. Кароткае, адносна, прахалоднае лета, доўгая мяккая зіма. Снежнае покрыва ўтрымліваецца каля 150 дзён у годзе. Сярэднегадавая тэмпература — 9 °C. Адносная вільготнасць паветра — 75 %. Курортны, бальнеялагічны цэнтр Балгарыі.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2022_2.txt
Тэмы гэтай старонкі (3):
Гарады Пазарджыкскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта