wd wp Пошук:

Мінскі абласны драматычны тэатр

Мінскі абласны драматычны тэатр — адзін з двух прафесійных тэатраў у Маладзечне, размяшчаецца на вуліцы Чкалава, 7. Дырэктар Юрый Крывенькі. Мастацкі кіраўнік Мікалай Дзінаў[1][2].

Гісторыя тэатральнай справы ў Маладзечне і рэгіёне

Гісторыя Мінскага абласнога тэатра

Мінскі абласны драматычны тэатр створаны ў 1991 годзе на аснове Маладзечанскага народнага тэатра гарадскога Дома культуры.

Ініцыятарам стварэння тэатра стаў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Мацкевіч, які ўзначаліў тэатр і кіраваў калектывам да 2002 года. За гэты час ім было пастаўлена 14 спектакляў, разнастайных па жанру і зместу. Аснова трупы фармавалася з выпускнікоў творчых ВНУ Мінска.

Адкрыццё тэатра, які назапасіў свой першы невялікі рэпертуар, адбылося ў 1993 годзе спектаклем «Зямля» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (рэж. Мікалай Мацкевіч). Асаблівая ўвага пры фарміраванні рэпертуару была аддадзена беларускай драматургіі: «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (спектакль ішоў пад назвай «Час, Сымоне, час»), «Камедыя» Уладзіміра Рудава па творах Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, «Вечар» Аляксея Дударава.

Дабратворным было супрацоўніцтва тэатра з Аляксеем Дударавым. На маладзечанскай сцэне ўпершыню былі паказаны яго п’есы: «Адцуранне», якая ўздымала тэму чарнобыльскай трагедыі, «Прынц Мамабук», «Кім», «Вавілон». Сваім аўтарытэтам драматург неаднаразова рэальна дапамагаў тэатру ажыццяўляць творчыя планы. Ён жа выступіў у якасці аднаго з сузаснавальнікаў фестывалю «Маладзечанская сакавіца».

Будынак тэатра

Будынак, дзе цяпер знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у міжваенныя часы быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. Тут знаходзіўся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая.

Удзел у фестывальным жыцці

1994 год

На базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра праходзіў Рэспубліканскі фестываль майстроў тэатральнага мастацтва «Маладзечанская сакавіца». Тэатр прымаў у ім удзел са спектаклямі: «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік), «За зачыненымі дзвярыма» Жана-Поля Сартра (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў), «Саламея і яе амараты» Сяргея Кавалёва (рэжысёр Рыд Таліпаў), «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевiч), «Дыяген» Барыса Рацэра і Уладзіміра Канстанцінава (рэжысёр Уладзімір Забела), «Двое на арэлях» Уільяма Гібсана (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).

1998 год

Тэатральны фестываль сучаснай нямецкай драматургіі пад патранажам Інстытута імя Гётэ са спектаклем «Гер Паўль» Танкрэда Дорста (рэжысёр Андрэй Бубашкін). Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне, «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).

Рэспубліканскі фестываль-агляд дзіцячых спектакляў у Мінску са спектаклем «Парася, якое Спявае» Сяргея Казлова (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў). Дыплом за выкананне ролі Парася атрымала Алена Рахмангулава.

2001 год

Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне.

2003 год

1-ы этап 4-га Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Я» ў Мінску — «Сіні аўтамабіль» Яраслава Стэльмаха ў пастаноўцы Алега Чэчанева і «Квіток у рай» па матывах п’есы Юліу Эдліса «Дзьмухавец» у пастаноўцы Валерыя Мурычына. Спектаклі адзначаны дыпломамі фестывалю — 3-е месца ў намінацыі «майстра сцэны» і 1-е месца ў намінацыі «творчая моладзь».

2004 год

4-ы Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» ў Маладзечне са спектаклем «Сіні аўтамабіль» (пастаноўшчык і выканаўца — Алег Чэчанеў). Дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

2006 год

2006 год. Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце. Спектакль «Забава» Славаміра Мрожака (рэжысёр Iгар Блiнкоў).

2008-09 гады

Тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі. Спектакль «Не судзімыя будзеце…» па п’есе польскага драматурга Януша Главацкага (рэжысёр Юры Вута).

2012 год

Міжнародны тэатральны фестываль жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай ў Нежыне, Украіна, спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» Алены Паповай (рэжысёр Віталь Баркоўскі). Дыплом за лепшы акцёрскі дуэт — Таццяна Карпец і Алена Рахмангулава.

2013 год

Міжнародны тэатральны фестываль «Чалавек які грае» («Homo ludens») ў Нікалаеве, Украіна са спектаклем «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік). Дыплом асноўнага журы за лепшую мужчынскую ролю артысту Аляксандру Пашкевічу (Мужык), за лепшую мужчынскую ролю другога плана артысту Сяргею Карзею (Давід). Дыплом альтэрнатыўнага журы «Улюбёнец публікі» артысту Алегу Чэчаневу (Чорт).

Фестывальнае жыццё асобных спектакляў

Мастацкія кіраўнікі

Трупа

Рэпертуар

Назва Жанр Аўтар Паводле
Шукаю сапраўднага мужчыну Камедыя Алена Папова
Бывай, канферансье! Спектакль-канцэрт Рыгор Горын
Камедыя Камедыя К. Марашэўскі, Ф. Аляхновіч
Не такі, як усе Камедыя Аляксей Слапоўскі
Свінтус грандыёзус, ці Хто смяецца апошнім Камедыя Кандрат Крапіва
Месье з рагамі, мадам з вусамі Вадэвіль Марсэль Берк'е-Мерынье, Анатоль Курбскі
Шукаю сапраўднага мужчыну Камедыя Алена Папова
Без Ягора будзе гора Камедыя Васіль Ткачоў
Старая Зайчыха Меладрама Мікалай Каляда

Дзіцячыя спектаклі

Назва Жанр Аўтар
Цётухна Прастуда і Новы год
Казка пра чырвоную стужачку Казка Галіна Латышэва
Залатое сэрцайка Спектакль-гульня Святлана Навуменка паводле казак Уладзіміра Арлова
Вучань ведзьмака або Бітва чарадзеяў казка-страшылка Сяргей Бялоў
Все будет хороШОУ прыгодніцкае прадстаўленне Алег Чэчанеў
Парася, якое спявае альбо Нельга нам без сябра казка Сяргей Казлоў

Зноскі

  1. Мікалай Дзінаў: «Кіно? Графіка? Але ж магчымасці тэатра бязмежныя» Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  2. Татьяна Орлова: Тема с вариациями(недаступная спасылка) // «Рэспубліка»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Тэатры Беларусі
З’явіліся ў 1991 годзе
Культура Маладзечна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Славутасці Маладзечна
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Тэатры паводле алфавіта