wd wp Пошук:

Вадзім Іванавіч Сіняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіняўскі. Вадзі́м Іва́навіч Сіня́ўскі (нар. 15 мая 1970, Маладзечна, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, праваахоўнік. Генерал-маёр міліцыі (2017), генерал-маёр унутранай службы (2021). Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Бацька — Іван Канстанцінавіч, працаваў на заводзе «Зеніт» токарам, маці — Антаніна Антонаўна, працавала на тым жа заводзе размеркавальнікам работ. Вучыўся ў музычнай школе, іграў у духавым аркестры і рыхтаваўся паступаць на ваеннага дырыжора[1]. Скончыў Вілейскую сярэднюю школу № 3 у 1987 годзе[2].

Пасля школы паступіў у Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР, якое скончыў у 1991 годзе. Пачынаючы з другога курса наведваў «гарачыя кропкі». Павінен быў размяркоўвацца ў дывізію імя Дзяржынскага, але прыняў рашэнне працягнуць вучобу курсавым афіцэрам. Са жніўня 1991 па снежань 1992 года — камандзір узвода роты курсантаў Саратаўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча МУС СССР[1].

Вярнуўся ў Беларусь і з прычыны адсутнасці месцаў ва ўнутраных войсках[1] у снежні 1992 года паступіў на службу ў МУС участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама. У 1994—1998 гадах працаваў старшым участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх, участковым інспектарам міліцыі, старшым участковым інспектарам міліцыі Крывіцкага ўчастка міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкама.

У жніўні 1998 — чэрвені 2003 года — начальнік аператыўна-арганізацыйнай службы, намеснік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.

У 2002 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1], пасля чаго ў 2003 годзе прызначаны на пасаду начальніка Валожынскага РАУС. У кастрычніку 2005 года прызначаны намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення аховы правапарадку. Займаў гэту пасаду да канца 2009 года[3].

Са снежня 2009 па красавік 2012 года ў званні палкоўніка працаваў начальнікам трэцяга аддзела ўпраўлення аховы аб’ектаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].

У красавіку 2012 года ўзначаліў Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2014 года прызначаны начальнікам УУС Гродзенскага аблвыканкама. 4 сакавіка 2017 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра міліцыі[4].

У верасні 2017 года кіраваў пошукамі 10-гадовага Максіма Мархалюка — адзінага зніклага і не знойдзенага хлопчыка ў вобласці[5]. 13 жніўня 2021 года, у час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, наведаў бастуючых рабочых прадпрыемства «Хімвалакно» і выбачыўся перад грамадзянамі, якія пацярпелі ў выніку прымянення фізічнай сілы на пратэстах, і заявіў, што ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі распачалі 12 крымінальных спраў[6]. Аднак пазней ён выказаў словы гордасці і падзякі супрацоўнікам АМАП, якія ў цяжкую хвіліну ўсталі на абарону дзяржавы і яе канстытуцыйнага ладу[5].

11 сакавіка 2021 года вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[3]. Адначасова ў парадку пераатэстацыі В. І. Сіняўскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы[7].

Грамадская дзейнасць

30 верасня 2014 года абраны на пасаду старшыні Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»[5], якую пакінуў у 2021 годзе.

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Сын — кандыдат у майстры спорту па стэндавай стральбе, скончыў Акадэмію МУС, праходзіць службу ў службе крымінальнага вышуку[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Мария Зубрицкая. «Служить, пока нужен стране». Интервью с начальником УВД Гродненского облисполкома Вадимом Синявским. // Гродзенская праўда, 23 мая 2020. (руск.)
  2. Юлия Лахвич. Каким в Вилейской школе запомнили нового главу МЧС(недаступная спасылка). // Kraj.by, 14 сакавіка 2021. (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Сіняўскі назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях. // БелТА, 11 сакавіка 2021. (бел.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь 4 марта 2017 г. № 61 «О присвоении специального звания»
  5. 1 2 3 Алена Кавальчук. 9 фактаў пра былога начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзіма Сіняўскага. Цяпер ён — міністр па надзвычайных сітуацыях. // Hrodna.life, 11 сакавіка 2021. (бел.)
  6. В Гродно работники «Химволокно» встретились с руководством города и УВД Архівавана 14 ліпеня 2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь 11 марта 2021 г. № 92 «О В. И. Синявском»
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2004 г. № 32 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  9. Минские епархиальные ведомости № 3 (110) / 2014 — С.49

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Асобы
Міністры па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Спартыўныя функцыянеры Беларусі
Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Нарадзіліся ў Маладзечне
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
Ваенныя Беларусі
Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Нарадзіліся ў 1970 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «150 год пажарнай службе Беларусі»
Нарадзіліся 15 мая
Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
Міліцыянеры Беларусі
Узнагароджаныя медалём «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»