wd wp Пошук:

Сяржук Вітушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітушка. Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысць, Маладзечанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1965 года ў вёсцы Чысць Маладзечанскага раёна. Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.

У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 абраны старшынёй таварыства.

З 1991 года жыў у Вільнюсе, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[1] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільнюсе, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце.

Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільнюсе. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[2].

Публікацыі

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага самвыдату: “Вільня і край”, 24.08.2015 (Архіваваная спасылка)
  2. Памёр Сяржук Вітушка (нявызн.). Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2012 годзе
Памерлі ў Вільнюсе
Пахаваныя ў Мінскім раёне
Памерлі 2 ліпеня
Грамадскія дзеячы Беларусі
Педагогі Беларусі
Нарадзіліся 10 красавіка
Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Публіцысты Беларусі
Нарадзіліся ў 1965 годзе
Грамадскія дзеячы Літвы
Публіцысты паводле алфавіта
Члены Талакі
Асобы
Беларусы ў Літве
Гісторыкі Беларусі
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ