wd wp Пошук:

Адна зямля

Адна зямля — рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік «Рэгіянальная газета». Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў — «Адна зямля» — слоган «Рэгіянальнай газеты» [1]. Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне[2]. Старшыня журы — дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока.

Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў[3].

Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама[4].

У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна[5].

У 2013 годзе фестываль прайшоў 9 чэрвеня ў Маладзечне на сцэне амфітэатра, пабудаванага да “Дажынак-2011[6][7]

Лагатып фестывалю

Лагатып фестывалю ўяўляе сабой стылізаваны скрыпічны ключ.

Месцы правядзення фестывалю

Гімн фестывалю

Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці[2]:

Зямля бацькоў – цудоўная зямля!

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца

Адна зямля ў нас з табой, адна,

Дае нам сілы чыстая крыніца -

Куды б мяне дарога ні вяла

Табе хачу я нізка пакланіцца.

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,

Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.

Тут сустракаюць дарагіх сяброў

І песняй звонкаю, і хлебам – соллю![20].

Уладальнік Гран-пры

Прыз глядацкіх сімпатый

Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны «Рэгіянальнай газетай». Яго ўладальнікамі станавіліся

Спасылкі

Зноскі

  1. «Адна зямля» //«Рэгіянальная газета», 2 ліпеня 1999 г., № 27 (219)
  2. 1 2 3 «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  3. 1 2 «Адна зямля» — заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
  4. 1 2 Дзякуй, Рымдзюны! Прывітанне, Смаргонь!//«Рэгіянальная газета», 19 ліпеня 2002 г., № 29 (378)
  5. 1 2 «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  6. Фестываль «Адна зямля» сёлета пройдзе на сцэне маладзечанскага амфітэатра 9-га чэрвеня Архівавана 4 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
  7. 1 2 3 4 Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  8. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  9. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  10. «Адна зямля» ў Мядзеле//«Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531)
  11. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  12. «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)
  13. І навальніца нават не спыніла//«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687)
  14. Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец Архівавана 4 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
  15. Ашмяны прынялі «Адну зямлю» Архівавана 11 жніўня 2014.//«Рэгіянальная газета»
  16. Гран-пры «Адной зямлі» – у маладзечанкі Анастасіі Апанасенкі Архівавана 24 чэрвеня 2012.//«Рэгіянальная газета»
  17. Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  18. 1 2 3 Гран-пры «Адной зямлі» атрымаў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў Архівавана 9 ліпеня 2014.//«Рэгіянальная газета»
  19. 1 2 3 4 Вядома імя ўладальніка Гран-пры селётнега конкурса «Адна зямля» Архівавана 5 сакавіка 2016.//«Рэгіянальная газета»
  20. “Круціся, лёсу калаўрот…”//Сайт “Міхал Клеафас Агінскі”
  21. Фестываль-конкурс «Адна зямля»: сакрэт поспеху (+ФОТА ўсіх удзельнікаў) Архівавана 28 ліпеня 2014.//«Рэгіянальная газета»
Тэмы гэтай старонкі (4):
З’явіліся ў 1999 годзе
Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Фестывалі Беларусі
Фестывалі паводле алфавіта