wd wp Пошук:

Рэгіянальная газета

«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года[1]. Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).

У рамках пагрому незалежных беларускіх медыя 19 ліпеня 2021 года адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4].

20 студзеня 2022: iнфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адапаведнае рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна.

Выходныя звесткі

24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.

Гісторыя

«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне[5]. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем[6]. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].

Лагатып газеты да 2014 года:

На старонках газеты і на сайце выдання[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў пераслед рэжымам Лукашэнкі[прыбраць шаблон] незалежных медыя і грамадскіх арганізацый Беларусі дасягнуў апагею ў ліпені 2021 года. У многіх выданнях прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў. 19 ліпеня 2021 года ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў газеты, галоўнага рэдактара дапыталі[13]. У журналістаў забралі тэхніку[14]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[15][16][17][18][19][20].

Сённяшні дзень

«РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае абноўленую інтэрнэт-версію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

Грамадскія ініцыятывы

«Рэгіянальная газета» падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, выступаючы інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.[21][22][23][24][25]

Акцыі газеты

2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».[26] Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя. Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню [27]. Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».[28] Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі [29]. Налета дарожнікі закончылі працу.

2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот. У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей. Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.

Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікеце[30], які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы. Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныя[31]. Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.[32]

Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна. «Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў Маладзечне[33], куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[34].

«Рэгіянальная газета» ў сеціве

Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 года[35]. Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.

Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.

25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[36]

Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.

1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыю[37] з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы стол[38], прысвечаны праблемам мясцовага футбола.

Асноўныя рубрыкі і раздзелы газеты

Творчыя праекты

Журналісты і аўтары ў штаце

Аўтары

Узнагароды, адзнакі

Літаратура

Зноскі

  1. Аб «Рэгіянальнай газеце» Архівавана 1 сакавіка 2013.
  2. “Рэгіянальная газета” прыпыняе выхад друкаванага выдання (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 20212021-07-23. Праверана 23 ліпеня 2021.
  3. Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания(руск.) . Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  4. АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы (бел.) . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  5. “Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  6. «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт
  7. «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт
  8. Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 мая 2013.
  9. Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  10. Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  11. 1 2 Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  12. Праваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты
  13. “Рэгіянальная газета” прыпыняе выхад друкаванага выдання (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 20212021-07-23. Праверана 23 ліпеня 2021.
  14. Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания(руск.) . Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  15. АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы (бел.) . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  16. https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  17. https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  18. https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  19. https://news.mail.ru/incident/47179010/
  20. https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  21. Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  22. Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  23. «Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  24. Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  25. Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  26. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  27. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  28. Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  29. Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  30. Пікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» Архівавана 8 лістапада 2014. //«Рэгіянальная газета»
  31. Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  32. У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  33. Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў Архівавана 30 сакавіка 2015. //«Рэгіянальная газета»
  34. [ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Архівавана 17 снежня 2014. Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета»
  35. Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
  36. 1 2 Дыплом інстытута FOJO, Швецыя Архівавана 13 лістапада 2013.
  37. Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне Архівавана 2 лютага 2016.
  38. Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН Архівавана 2 лютага 2016.
  39. Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  40. Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  41. «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі Архівавана 3 лістапада 2017.//«Рэгіянальная газета»
  42. Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў)//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  43. [ http://baj.by/be/node/28601(недаступная+спасылка) Першыя месцы ў «Вольным слове»: Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Зміцер Галко, Ягор Марціновіч, Раман Стэфаненка]//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  44. Віншуем пераможцаў «Вольнага слова»!//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  45. 1 2 Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  46. Польскае пасольства адзначыла «РГ» Архівавана 24 верасня 2015. //«Сайт Vialejka.org»
  47. Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка //«Радыё Свабода»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Газеты паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1995 годзе
Аб’яднаныя Масмедыі
Газеты Беларусі
Штотыднёвыя газеты
Культура Мядзельскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Культура Маладзечна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Культура Валожынскага раёна
Культура Маладзечанскага раёна
Культура Вілейскага раёна
1995 год у Беларусі
Культура Ашмянскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Цэнзура ў Беларусі
Газеты на беларускай мове
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Культура Смаргонскага раёна
Культура Астравецкага раёна