wd wp Пошук:

Гістарычная вобласць

Гістарычная вобласць — прынятае ў этнаграфіі, гісторыі, культуралогіі паняцце для тэрыторыі, якая гістарычна, як правіла, складала палітычнае адзінства і ў сілу гэтага цяпер характарызуецца вызначанымі агульнымі рысамі ў культуры, этнаграфіі, мове, самасвядомасці мясцовага і навакольнага насельніцтва.

Вылучэнне гістарычных абласцей у рознай ступені характэрна для розных краін і рэгіёнаў. Напрыклад, у Расіі не прынята вылучаць гістарычныя вобласці, у некаторых жа краінах (асабліва ў Еўропе) гістарычныя вобласці замацаваны афіцыйна, а часам кладуцца ў аснову сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Грузія, Латвія, Іспанія, Італія, Германія).

Акрамя таго, на адной і той жа тэрыторыі могуць напластоўвацца гістарычныя вобласці рознага гістарычнага паходжання — якія склаліся ў антычны час, ранняе Сярэднявечча, позняе Сярэднявечча.

Найбольш распаўсюджана вылучэнне гістарычных абласцей на адзін узровень менш краіны (гэта значыць такіх, на якія падзяляюцца краіны). Яны могуць аб’ядноўвацца ў адзінкі буйнейшага ўзроўню, якія адпавядаюць па памерах асобным краінам, але далёка не заўсёды супадаюць з сучаснымі дзяржавамі. Тыя, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў яшчэ буйнейшыя рэгіёны, якія часта ўжо не ўсведамлёныя на побытавым узроўні і выяўляюцца падчас спецыяльных даследаванняў.

Падзел свету на гістарычныя рэгіёны

(на аснове класіфікацыі па гісторыка-культурным абласцям (ІКВ))

Многія з пералічаных ніжэй абласцей перасякаюцца.

Еўропа

Азія

(прыкладна па гадзіннікавай стрэлцы)

Афрыка

Амерыка

Аўстралія і Акіянія (~ Аўстралазія)

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці