wd wp Пошук:

Брэтань

Брэта́нь (фр.: Bretagne, брэт.: Breizh; гало Bertaèyn) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі, займае большую частку аднайменнай гістарычнай вобласці. Размешчана на паўночным захадзе краіны, на аднайменным паўвостраве, які абмываецца з поўначы Ла-Маншам, а з поўдня Біскайскім залівам. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна — горад Рэн.

Геаграфія

Брэтань з’яўляецца часткай Арморыканскага масіву, што надае ёй прыродную цэласнасць. Масіў гэты мае, у асноўным, раўнінны характар, яго сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 104 метры. Гэта найбольш старажытны рэгіён з усіх, якія складаюць зараз тэрыторыю Францыі: яго гісторыя пачалася яшчэ да палеазойскай эры.

Большая частка Брэтані месціцца на аднайменным паўвостраве. Атлантычны акіян абмывае 4/5 яго перыметра, а берагавая лінія складае 3000 км вельмі разнастайных па рэльефу берагоў. Дзякуючы ўплыву акіяна, у Брэтані адносна мяккія зімы (27 марозных дзён у годзе ў Сен-Брые) і ўмераная спякота летам. Вясна пачынаецца вельмі рана, з пачатку сакавіка, аднак доўжыцца вельмі доўга, так як пацяпленне нарастае вельмі марудна. Гэта найбольш прыгожы час года, калі зацвітаюць жаўтазель і ўлекс. Ападкаў не вельмі багата (Роскаў: 760 мм), за выключэннем узвышшаў, дзе яны перавышаюць 1 000 мм. Яны выпадаюць, галоўным чынам, у сезон халадоў. Вятры, жорсткія на берагах, хутка мякчэе ва ўнутранай частцы паўвострава лясамі.

У склад Брэтані таксама ўваходзяць астравы Уэсан, Мален, Уа, Геклен, Груа, Іль-дэ-Ба, Іль-дэ-Брэа, Бэль і інш.

Брэтань — самая заходняя частка метрапольнай Францыі, на яе тэрыторыі знаходзяцца яе самыя заходнія пункты метраполіі — востраў Уэсан, архіпелаг Мален і мыс Пуэнт-дэ-Карсан (кантынентальная).

Прырода

Лясы спрадвеку пакрывалі Арморыку, але ў наш час, з-за сельскагаспадарчых і прамысловых патрэб, лясы парадзелі — аднак, па-ранейшаму, складаюць большую частку ландшафту Брэтані. Адзін з такіх лясоў (Браселіанд) увайшоў у легенды.

Сімволіка

Брэтонскі сцяг — «Gwenn ha du» (у даслоўным перакладзе з брэтонскай мовы — «белы і чорны») быў створаны ў 1923 годзе Морванам Маршалам. Чатыры белыя паласы прадстаўляюць брытскія рэгіёны і біскупства — Леон (фр.: Leon), Трэгор (фр.: Tregor), Карнуай (фр.: Cornouaill) і Ванскі рэгіён (фр.: Vannetais). Пяць чорных палос сімвалізуюць рэгіёны і епархіі, дзе гавораць на гала: Рэн (фр.: Rennes), Нант (фр.: Nantes), Дол (фр.: Dol), Малуін (фр.: Malouin) і Пент’еўр (фр.: Penthievre). Гарнастай быў узяты з герцагскага сцяга. Сукупнасць утварае эмблему, рэалізаваную з захаваннем геральдычных традыцый, а менавіта: сцяг ясны, бачны і пазнавальны здалёк, пэўны і які дае ўяўленне аб Брэтані.

Нацыянальны гімн:Bro gozh ma zadoù(Старажытная зямля маіх бацькоў).

Дэвіз:Лепш смерць, чым ганьба.

Эмблема: уцёснік.

Святы апякун: Святы Іў / Sant Erwann / St.Yves Helori. Свята — 19 мая.

Гісторыя

З 440 па 600 гг. ідуць некалькі хваль перасялення брытаў з Брытанскіх астравоў. У войнах з франкамі брэтонцы адстойваюць сваю незалежнасць, і ў наступнае тысячагоддзе Брэтань уваходзіць незалежным герцагства.

Сярэднявечча

На працягу Сярэднявечча Брэтань лавіравала паміж Францыяй і Англіяй. У 1532 годзе ў яна ўваходзіць у склад Францыі.

Новы і найноўшы час

У 1963 годзе створаны Фронт вызвалення Брэтані, які пачаў барацьбу за незалежнасць. У 1964 годзе створана палітычная партыя «Дэмакратычны Брэтонскі Саюз», якая выступае за аўтаномію Брэтані.

Славутасці

Адна з самых незвычайных славутасцей Брэтань — гэта менгіры ў пасяленні Карнак, якіх налічваецца каля 3000. Іх з’яўленне адносяць да 6-3 тысячагоддзю да н. э., і аб іх значэнні вядома вельмі мала.

Цікавыя факты

Брэтонцы лічацца найлепшымі ў краіне маракам і рыбаловамі. Важны промысел Брэтані — развядзенне вустрыц і ядомых ракавінак у штучных басейнах — «вустрычных парках».

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 1 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Брэтань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Еўропы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Францыі