wd wp Пошук:

Фесалія

Фесалія (грэч.: Θεσσαλία) — гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Элады на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Горны хрыбет Пінд, які цягнецца з поўначы на поўдзень, размяжоўвае Паўночную Грэцыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. Фесалія занімае найбольш буйныя і ўрадлівыя даліны ўсходняй часткі, размешчаныя ўздоўж ракі Пеней і яе прытокаў. На захад ад Фесаліі за гарамі Пінд размешчаны Эпір, які ў старажытнасці ўжо не быў грэчаскай вобласцю, але быў моцна падзвержаны грэчаскаму ўплыву, на яго тэрыторыі былі грэчаскія калоніі і вядомае свяцілішча ў Дадоне. З поўначы натуральнай граніцай Фесаліі служыць гара Алімп, якую старажытныя грэкі лічылі прыстанкам багоў. На поўнач ад Фесаліі, за Алімпам, — тэрыторыя, якая ў старажытнасці не была грэчаскай, — Македонія. З поўдня Фесалія абмежавана гарамі Офрыя, за якім размешчана мноства земляў і дзяражаваў Цэнтральнай Грэцыі. З усходу Фесалія амываецца водамі Эгейскага мора і яго заліваў, але выхады да мора абмежаваныя гарамі Алімп і Оса на поўначы і Пеліён на поўдні. Размяшчэнне Фесаліі на марскіх шляхох далёка не самае выгоднае і яе жыхары не адрозніваліся мараплаўствам. Землі Фесаліі адны з лепшых у Грэцыі для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. Па свайму месцазнаходжанню Фесалія — крайні Фарпост Грэцыі з боку еўрапейскага кантынента і галоўная дарога для рознага кшталту ўварванняў. У склад Фесаліі ўваходзілі вобласці: Гестыятыда, Пеласгія, Фесаліятыда, Фтыятыда. У асобеыя моманты гісторыі да яе адносіліся і сумежныя вобласці: Магнесія — на паўднёвым усходзе, Далопія — на паўднёвым захадзе, Эта і Меліда на поўдні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Грэцыі
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Гісторыя Грэцыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Фесалія
Катэгорыя·Перыферыі Грэцыі