wd wp Пошук:

Паўночная Азія

Паўночная Азія

Паўночная Азія — субрэгіён Еўразіі, які складаецца толькі з азіяцкай часткі Расіі. У сучаснай Расіі гэта амаль уся Уральская, уся Сібірская і ўся Далёкаўсходняя федэральныя акругі.

Геаграфія

Тэрыторыя субрэгіёну прасціраецца ад Уральскіх гор да Ціхага акіяна, і ад Паўночнага Ледавітага акіяна да паўднёвай мяжы Расіі. Амаль уся тэрыторыя пакрыта тайгой.

Найбуйнейшыя рэкі: Об, Енісей, Лена.

Найбуйнейшыя азёры: Байкал, Таймыр, Ханка, Убсу-Нур, Чаны.

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва складаюць рускія. Таксама пражываюць татары, якуты, бураты, ненцы, башкіры, тувінцы, казахі і інш. нацыянальнасці.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паўночная Азія