wd wp Пошук:

Маравія

Сцяг Маравіі[1][2]
Сцяг мараваў
Маравія ў сённяшняй Чэхіі

Мара́вія (чэшск.: Morava, славацк.: Morava, ням.: Mahren) — гістарычны рэгіён Чэшскай рэспублікі на ўсход ад гістарычнай вобласці Чэхія.

Геаграфія

Маравія ў цяперашні час тэрытарыяльна дзеліцца на наступныя адміністрацыйныя адзінкі (краіkraje): Мараўскасілезскі, Оламаўцкі, Злінскі, Паўднёвамараўскі і Высачына. На поўначы Маравія мяжуе з Польшчай і чэшскай часткай Сілезіі, на ўсходзе — са Славакіяй, на поўдні — з Ніжняй Аўстрыяй, на захадзе — з Чэхіяй. Асноўная рака — Марава; ад яе назвы і паходзіць назва рэгіёна.

Гісторыя

Каля 400 да н.э. Маравія была заселена кельтамі. Прыблізна ў 60-м годзе да н. э. з гэтага рэгіёна сышлі кельцкія плямёны боі, выцесненыя маркаманамі і квадамі (германскімі плямёнамі), а тых у VI ст. змянілі мараване і іншыя славянскія плямёны. У 623658 Маравія ўваходзіла ў склад славянскага княства Само (пасля 658 дзяржава распалася).

Пад канец VIII ст. на тэрыторыі сённяшніх паўднёваўсходняй Маравіі і заходняй Славакіі ўтварылася дзяржава Вялікая Маравія, якая дасягнула вяршыні сваёй магутнасці ў IX ст. — тады ў яе ўваходзілі часткі сённяшняй Чэхіі, Венгрыі і землі ўздоўж Віслы. У 907 Вялікая Маравія пала пад напорам мадзьяраў, а мараўскія землі апынуліся пад уладай чэшскага князя.

З 999 па 1019 уваходзіла ў польскую дзяржаву Баляслава Храбрага, затым ізноў вярнулася ў склад Багеміі (Чэхіі), з якой пасля падзяліла яе гістарычны шлях. У 1063 тут была заснавана Оламаўцкая епіскапія. З 1182 Маравія — імперскае маркграфства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У гэты час адбывалася інтэнсіўная нямецкая каланізацыя.

У першай палове XV стагоддзя Маравія была ахоплена рухам пад кіраўніцтвам Яна Гуса. У пачатку XVI стагоддзя тут распаўсюджваюцца рэфармацыйныя вучэнні (лютэранства, анабаптызм).

З 1526 Маравія разам з Чэхіяй увайшла ў імперыю Габсбургаў. У XVII ст. Маравія фактычна стала адной з правінцый манархіі Габсбургаў.

У 1782 Маравія была аб’яднана з аўстрыйскай Сілезіяй у адну адміністрацыйную адзінку з цэнтрам у Брно. У 1849 вылучана ў адмысловую каронную зямлю Аўстра-Венгрыі. Маравія мела ўласны парламент, у які прадстаўнікі (чэхі і немцы) абіраліся ў этнічна падзеленых выбарчых акругах.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 Маравія ўвайшла ў склад Чэхаславакіі.

У 1938 у выніку Мюнхенскай змовы значная частка Маравіі была захоплена Германіяй. У сакавіку 1939 была акупіравана астатняя частка Маравіі, якая ўвайшла ў так званы Пратэктарат Чэхіі і Маравіі. У маі 1945 вызвалена Савецкім Войскам і вернута ў склад Чэхаславакіі. Пасля 1945 года большасць нямецкага насельніцтва была пераселена на тэрыторыю Германіі.

З 1993 — у складзе Чэшскай Рэспублікі.

Гістарычнай сталіцай Маравіі да 1641 года быў горад Оламаўц, размешчаны ў цэнтры рэгіёна. З канца XVIII стагоддзя сталіцай стаў горад Брно.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Svoboda, Zbyšek (2013). “Odborné vexilologické stanovisko k moravské vlajce”. Vexilologie. Zpravodaj České vexilologické společnosti, o.s. č. 169: 3319, 3320, Brno: Česká vexilologická společnost.  Архівавана 24 верасня 2019.
  2. Pícha, František (2013). “Znaky a prapory v kronice Ottokara Štýrského”. Vexilologie. Zpravodaj České vexilologické společnosti, o.s. č. 169: 3320-3324, Brno: Česká vexilologická společnost.  Архівавана 24 верасня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Маравія