wd wp Пошук:

Месенія

Месенія (грэч.: Μεσσηνία), гістарычная вобласць у Старажытнай Грэцыі на паўднёвым захадзе паўвострава Пелапанес, вядомая сваёй гераічнай барацьбой за незалежнасць ад Спарты.

У крыта-мікенскія часы тэрыторыя Месеніі складала аснову магутнага царства са сталіцай у горадзе Пілас. Адным з яго цароў, паводле звестак Гамера, быў легендарны Нестар. У ХІІ ст. да н.э. і ІХ ст. да н.э. Месенія пацярпела ад нашэсцяў дарыйскіх плямёнаў, барацьба з якімі скончылася, аднак, паступовым змяшаннем і ўтварэннем адзінага этнасу. Паражэнні у І і ІІ Месенскіх войнах са Спартай у VIII ст. да н.э. — VII ст. да н.э. прывялі да страты Месеніяй незалежнасці, якая была адноўлена толькі ў 369 да н.э. пасля перамогі фіванскага палкаводца Эпамінонда над Спартай. Паводле задумы Эпамінонда, незалежная Месенія са сталіцай у нанова збудаваным г. Месена стала адной з супрацьваг спартанскаму ўплыву ў Пелапанесе. У III ст. да н.э. Месенія далучылася да Ахейскага саюза, у 146 да н.э. трапіла пад панаванне Рыма і была ўключана ў склад рымскай правінцыі Ахая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Геаграфія Грэцыі
Катэгорыя·Месенія
Катэгорыя·Геаграфія Старажытнай Грэцыі