wd wp Пошук:

Тува

Не блытаць з Тыва (індзейцы). Тува (Тыва) — суб’ект Расійскай Федэрацый, размешчаны на поўдні Усходняй Сібіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Бураціяй і Іркуцкай вобласцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.

Геаграфія

Бай-Тайга, Кызыл-Тайга, Мангун-Тайга. Цаган-Шыбэту. Рака Вялікі Енісей.

Гісторыя

Да 1912 года Тува знаходзілася пад уладай манчжурскай дынастыі Цынь і называлася «Танну-Уранхай». Пасля Сінхайскай рэвалюцыі тувінскія наёны звярнуліся да расійскага цара з просьбай аб усталяванні расійскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тувінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаны ў склад Енісейскай губерні. У 1921 годзе абвешчана незалежная Народная Рэспубліка Танну-Тува (з 1926 года — Тувінская Народная Рэспубліка. У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная ССР. У 1991 годзе была ператворана ў Рэспубліку Тува. З 1993 года афіцыйная назва Рэспубліка Тыва.

Адміністрацыйны падзел

Тува падзяляецца на 2 гарадскія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) 17 кажуунаў.

Іншыя гарады — Туран, Чадан, Шаганар — уваходзяць у склад кажуунаў.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва складае 308,5 тыс. чел. (2006), шчыльнасць — 1,8 чел. / км². Удзельная вага гарадскога насельніцтва 51,5 %. Нацыянальны склад: тувінцы 77 %, рускія 20,2 %, іншыя 2,9 %

Эканоміка

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тыва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных