wd wp Пошук:

Метагеаграфія

Метагеаграфія — (мета…+геаграфія; літар. «па-над-геаграфія»): збор прасторавых структур, з дапамогай якіх людзі ўпарадкоўваюць свае веды пра свет; свядома або падсвядома створаныя ўзоры, паводле якіх арганізоўваецца вывучэнне гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі, эканомікі, палітычных навук ці натуральнай гісторыі.[1]

Метагеаграфіямі з’яўляюцца, між іншым, разгляд сусветных з’яваў з пункту гледжання палітычных межаў (напрыклад, разгляд глабалістычных гарадоў-мегаполісаў як чыста унутрыдзяржаўных з’яваў) або, наадварот, разгляд такіх з’яваў (напрыклад, вывучэнне ўзаемаадносін значных гарадоў свету) па-за сістэмай чыста палітычных падзелаў.[2]

Зноскі

  1. Льюіс, Віджэн, с. IX.
  2. Тэйлар.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Антрапагеаграфія