wd wp Пошук:

Базіліката

Базіліка́та (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на 2 правінцыі: Матэру і Патэнцу.

Геаграфія

Гара Монтэ Вальтурына

Рэгіён ахоплівае вялікую частку Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе.

Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, вышэйшая кропка якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына, з вышынямі Монтэ Папа, 2004 м, Монтэ Рапара, 1764 м, і горная сістэма Мадалена, з вяршыняй Монтэ Вальтурына, 1836 м. На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента.

Раўніны займаюць 8 % тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ.

Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны.

Гісторыя

Базіліката быў населены людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Аднымі з якіх былі луканы, ад імя якіх паходзіць гістарычная назва рэгіёна — Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі.

У Сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, готаў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшоў у склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З XI ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства.

На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставалася найбедняйшым рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мяцяжы і масавыя міграцыі. Базіліката з’яўляецца найбяднейшым рэгіёнам Італіі і сёння.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. http://demo.istat.it/bilmens/query.php?anno=2020&lingua=ita&Rip=S4&Reg=R17&Pro=P000&Com=&submit=Tavola

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Базіліката
Катэгорыя·Рэгіёны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных