wd wp Пошук:

Урадлівы паўмесяц

Урадлівы паўмесяц
**Урадлівы паўмесяц** — умоўная назва рэгіёна на [Блізкім Усходзе](/Блізкі_Усход "Блізкі Усход"), у якім у зімовыя месяцы назіраецца павышаная колькасць ападкаў. Тэрмін з'яўляецца перакладам [англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): Fertile Crescent, уведзенага ў навуковы абарот амерыканскім [археолагам](/Археолаг "Археолаг") Джэймсам Брэстэдам каля 1900 г.

Рэгіён мае выгнутую форму. З поўдня абмежаваны Сірыйскай і паўночна-аравійскімі пустынямі, з паўднёвага захаду — Сінайскім паўвостравам, з захаду — Міжземным морам, з поўначы — хрыбтом Таўр і Армянскім нагор’ем, з усходу — гарамі Загрос.

Урадлівы паўмесяц лічыцца першым з цэнтраў, дзе зарадзілася земляробства і жывёлагадоўля. Тут з’явіліся самыя старажытныя гарадскія культуры свету (Ерыхон, Чатал-Хююк).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Блізкі Усход