wd wp Пошук:

Краіна Баскаў

Краіна Баскаў (ісп.: País Vasco, баскск.: Euskadi), Басконія — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасць на поўначы Іспаніі. Сталіца — Віторыя-Гастэйс. Рэгіён з’яўляецца часткай аднайменнай гістарычнай вобласці, тэрыторыя якой распаўсюджваецца таксама на паўднёвую частку Францыі.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 2 141.86 тыс. чалавек (дадзеныя 2007 г.).

Прырода

Краіна Баскаў займае ўсходнюю частку Кантабрыйскіх гор, вышынёй 1000—1500 метраў. Да мора горы паступова зніжаюцца, утвараючы узгорыста берагавую паласу, парэзаную залівам і бухтамі.

Клімат умераны, марскі.

У горадзе Більбаа сярэдняя тэмпература студзеня 8,7 ‘, сярэдняя тэмпература жніўня 21,3’, ападкаў 1230 мм у год.

Рэкі кароткія, але паўнаводныя.

Лясы з дуба, каштаны, бука і інш.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Краіна Баскаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных