wd wp Пошук:

Аляска

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аляска (значэнні).

Аляска
Сцяг Аляскі Герб Аляскі

Іншыя штаты ЗША
Плошча
 — Усяго

1 717 854 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 Шчыльнасць

каля 700 тыс. чал.
0,42/км²

Аляска (англ.: Alaska) — штат ЗША, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Не мае агульнай мяжы з іншымі штатамі. Самы вялікі штат па плошчы.

Геаграфія

Карта штата Аляска.

Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Аддзяляецца ад Расіі Берынгавым пралівам. Ад асноўнай часткі ЗША аддзелены тэрыторыяй Канады. Акрамя мацерыковай часткі займае Алеуцкія астравы, архіпелаг Аляксандра і інш.

Хрыбет Брукса. Арктычная нізіна.

На тэрыторыі штата знаходзіцца самая высокая гара Паўночнай Амерыкі — Мак-Кінлі (6 194 м) і вулкан Паўлава. Нацыянальны парк Дэналі.

Сталіца штата — горад Джуна. Найбуйнейшы горад — Анкарыдж. Іншыя населеныя пункты: Сітка, Кадзьяк, Нікалаеўск.

Гісторыя

На думку многіх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў Аляскі (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўночна-Усходняй Азіі. У XVII стагоддзі эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных раёнах, алеуты — на паўвостраве, індзейцы — на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутраных раёнах Аляскі (атабаскі).

Галерэя здымкаў

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Штаты ЗША
Аляска