wd wp Пошук:

Малізэ

Малізэ (італ.: Molise, неап.: Mulise) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мяжуе з рэгіёнамі Абруца, Лацыа, Кампанія і Апулія, мае выхад да Адрыятычнага мора. Складаецца з 2 правінцый, Кампабаса і Ізернія, са сталіцай у горадзе Кампабаса.

Геаграфія

Найбольш гарыстая тэрыторыя ў глыбіні рэгіёна, на мяжы з Лацыа і Абруца. Найбольш буйнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Кампа, Капрара і Мэта (гара). Гарыстасць мясцовасці спадае па кірунку да ўзбярэжжа Адрыятыкі. Патокі вады сфарміравалі ў гарах даліны, праз якія працякаюць тры галоўныя ракі рэгіёна — Трыньё, Біферна і Фарторэ. Асноўныя пароды — асадкавыя вапняковыя, што прыводзіць да ўзнікнення апоўзняў і селяў. Лясных масіваў няшмат. Увосень выпадаюць багатыя дажджы, зімы звычайна суровыя. Малізэ з’яўляецца адным з самых халодных рэгіёнаў паўднёвай Італіі. Разам з тым на ўзбярэжжы клімат цёплы і залежыць ад марскіх брызаў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгіёны Італіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96