wd wp Пошук:

Заходні Судан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Судан (значэнні). Заходні Судан — гістарычная вобласць у Заходняй Афрыцы, у процівагу Цэнтральнаму Судану. Уключае сённяшнія тэрыторыі Буркіна-Фасо, паўночнага Малі, часткі Нігера, Гвінеі, Ганы, Кот-д’Івуара і Маўрытаніі. На тэрыторыі Заходняга Судана знаходзіліся сярэдневяковыя дзяржавы Малі, Сангай, Гана, Тэкрур (створанае продкамі сучасных фульбэ) і іншыя, пазней фульбскія дзяржаўныя ўтварэнні.

На тэрыторыі Заходняга Судана знаходзілася калонія Французскі Судан.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Афрыкі
Катэгорыя·Заходняя Афрыка
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Гісторыя Афрыкі